Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Паводле Іоана сьв. Эвангельле


 

 

Паводле Іоана сьв. Эвангельле

0102030405060708091011
12131415161718192021

 

Разьдзел 9

1 I, праходзячы, угледзіў чалавека сьляпога ад нараджэньня.

2 Вучні Яго спыталіся ў Яго: Равві! хто саграшыў: ён, ці бацькі яго, што ўрадзіўся сьляпы?

3 Ісус адказаў: не саграшыў ані ён, ані бацькі яго, але дзеля выяўленьня ў ім дзел Божых.

4 Мне трэба рабіць дзела Таго, што паслаў Мяне, пакуль дзень; надыходзе ноч, калі ніхто ня можа рабіць.

5 Пакуль Я на сьвеце, Я сьвятло сьвету.

6 Сказаўшы гэта, Ён плюнуў на зямлю, зрабіў з сьліны балота й памазаў ім вочы сьляпому

7 дый сказаў яму: пайдзі, умыйся ў купальні Сілаам (што тлумачыцца: Пасланы). Той пайшоў і ўмыўся і прыйшоў відзючы.

8 Суседзі-ж і тыя, што бачылі яго раней, як быў сьляпы, гаварылі: ці-ж ня той гэта, што сядзеў і жабраваў?

9 Іншыя казалі: гэта ён, а іншыя — падобны да яго; ён жа казаў: гэта я.

10 Дык пыталіся ў яго: як адчыніліся вочы твае?

11 І той адказаў і сказаў: Чалавек, званы Ісусам, зрабіў балота, памазаў вочы мае і сказаў мне: пайдзі ў купальню Сілаам і ўмыйся. Я пайшоў, умыўся і стаў відзець.

12 Дык сказалі яму: дзе Ён? Ён адказаў: Ня ведаю.

13 Павялі гэтага былога сьляпога да фарысэяў.

14 А была субота, калі Ісус зрабіў балота і адчыніў яму вочы.

15 I пыталіся ў яго ізноў фарысэі, як ён стаў бачыць. Ён жа сказаў ім: балота палажыў Ён на вочы мае, і я ўмыўся і віджу.

16 Дык некаторыя з фарысэяў гаварылі: не ад Бога гэты чалавек, бо не шануе суботы. Другія казалі: як можа чалавек грэшны рабіць гэткія цуды? I была між імі спрэчка.

17 I зноў кажуць сьляпому: а ты што скажаш аб Ім, што Ён табе адчыніў вочы? Той адказаў: гэта прарок.

18 Жыды-ж не паверылі, што ён быў сьляпы і стаў відзець, пакуль не паклікалі бацькоў аздароўленага

19 і спыталіся ў іх: ці гэта сын ваш, аб якім вы кажаце, што ён радзіўся сьляпы? Як жа ён цяпер бачыць?

20 Бацькі яго адказалі ім і сказалі: мы ведаем, што ён наш сын, і што ён радзіўся сьляпы;

21 а як цяцер бачыць, ня ведаем: таксама, хто адчыніў яму, вочы, мы ня ведаем: сам ён дарослы, самога спытайцеся; няхай сам аб сабе скажа.

22 Так адказалі бацькі яго, бо баяліся Жыдоў, бо Жыды згаварыліся ўжо, каб таго, хто прызнае Яго за Хрыста, адлучыць ад школы.

23 Дзеля гэтага бацькі яго сказалі: ён дарослы, у самога спытайцеся.

24 I вось другі раз паклікалі чалавека, што быў сьляпы, і сказалі яму: аддай славу Богу: мы ведаем, што чалавек той грэшнік.

25 Ён жа адказаў ім і сказаў: ці Ён грэшны, ня ведаю, адно ведаю, што я быў сьляпы, а цяпер бачу.

26 Дык ізноў сказалі яму: што Ён зрабіў з табою? Як адчыніў вочы?

27 Адказаў ім: я ўжо сказаў вам; вы ня слухалі; што яшчэ хочаце чуць? Няўжо-ж вы хочаце зрабіцца Яго вучнямі?

28 Яны ж дакаралі яго, кажучы: гэта ты вучань Яго, мыж Майсеявы вучні.

29 Мы ведаем, што з Майсеем гаварыў Бог; аб Ім жа ня ведаем, адкуль Ён.

30 I адказаў ім чалавек гэты і сказаў: гэта й дзівіць мяне, што вы ня ведаеце, адкуль Ён, а Ён адчыніў мне вочы;

31 але мы ведаем, што грэшнікаў Бог ня слухае; але хто славіць Бога і выпаўняе волю Яго, таго слухае.

32 Ад веку ня чуваць было, каб хто адчыніў вочы сьляпому ад нараджэньня.

33 Каб Ён ня быў ад Бога, дык ня мог бы нічога рабіць.

34 Яму адказалі і сказалі: у грахох ты ўвесь урадзіўся і ты нас вучыш? I выгналі яго вон.

35 Ісус, дачуўшыся, што выгналі яго вон, і знайшоўшы яго, сказаў яму: ці верыш ты ў Сына Божага?

36 Той жа адказаў і сказаў: а хто Ён, Госпадзе, каб мне верыць у Яго?

37 Ісус сказаў яму: і ты бачыў Яго, і той, што гаворыць з табою, — гэта Ён.

38 Ён жа сказаў: верую, Госпадзе! і пакланіўся Яму.

39 I сказаў Ісус: на суд прыйшоў Я ў сьвет гэты, каб сьляпыя бачылі, а тыя, што бачаць, зрабіліся сьляпымі.

40 Пачуўшы гэтае, некаторыя з фарысэяў, што былі з Ім, сказалі Яму: няўжо-ж і мы сьляпыя?

41 Ісус сказаў ім: калі-б вы былі сьляпыя, то ня мелі-б грэху на сабе; але як вы кажаце, што бачыце, то грэх астаецца на вас.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст