Галоўная > Мінэя - Сьнежань > 1 сьнежня - сьв. прарока Навума

1 сьнежня - сьв. прарока Навума


28 траўня 2008.

ВЯЧЭРНЯ


На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 3). Ласка Духа Сьвятога пасялілася ў табе, Боскі прароку, і зрабіла цябе сваім ясным сьветачам, прадказваючы праз цябе будучыню вялікага гораду Ніневы.

Ты, Божы прарок Навум, быў сьветлаю хмараю, з якой цяклі струмені багапазнаньня, што паілі пітвом Божага суду хворы на бяспраўе горад Ніневу.

Прароку Божы Навуме, ты быў удзельнікам нятленных дабротаў, невымоўнае славы, невыказнага шчасьця і Боскае слодычы. Малі, Боганатхнёны, за нас Уладара ўсіх.

Слава ... цяпер ...

Багародзічны. Малі, Дзева, Таго, хто нарадзіўся ад Цябе, захаваць статак Твой вольным ад усялякай сапакусы ворага, і ўмацуй яго для спаўненьня волі Сына Твайго.

Крыжабагародзічны. Меч прабіў сэрца Тваё, Усячыстая, калі Ты ўбачыла Сына Твайго на Крыжы і ўсклікнула: "Не пакінь мяне бязьдзетнаю, Сыне і Божа мой, што захаваў мяне Дзеваю пасьля нараджэньня свайго".


Вершапесьні актойха.


Адпушчальны трапар (тон 2). Прарока Твайго, Госпадзе, Навума памяць спраўляючы, праз яго молім Цябе: Збаў душы нашыя.


Вярнуцца назад