ВЯЧЭРНЯ
На "Госпадзе, Цябе клічу...":
(Тон 3). Ласка Духа Сьвятога пасялілася ў табе,
Боскі прароку, і зрабіла цябе сваім ясным сьветачам, прадказваючы праз цябе
будучыню вялікага гораду Ніневы.
Ты, Божы прарок Навум, быў сьветлаю хмараю, з якой цяклі
струмені багапазнаньня, што паілі пітвом Божага суду хворы на бяспраўе горад
Ніневу.
Прароку Божы Навуме, ты быў удзельнікам нятленных дабротаў,
невымоўнае славы, невыказнага шчасьця і Боскае слодычы. Малі, Боганатхнёны, за
нас Уладара ўсіх.
Слава ... цяпер ...
Багародзічны. Малі, Дзева, Таго, хто нарадзіўся ад
Цябе, захаваць статак Твой вольным ад усялякай сапакусы ворага, і ўмацуй яго для
спаўненьня волі Сына Твайго.
Крыжабагародзічны. Меч прабіў сэрца Тваё,
Усячыстая, калі Ты ўбачыла Сына Твайго на Крыжы і ўсклікнула: "Не пакінь мяне
бязьдзетнаю, Сыне і Божа мой, што захаваў мяне Дзеваю пасьля нараджэньня
свайго".
Вершапесьні актойха.
Адпушчальны трапар (тон 2). Прарока Твайго,
Госпадзе, Навума памяць спраўляючы, праз яго молім Цябе: Збаў душы нашыя. |