Галоўная > Мінэя - Сьнежань > 2 сьнежня - сьв. прарока Авакума
2 сьнежня - сьв. прарока Авакума28 траўня 2008. |
|
ВЯЧЭРНЯ На "Госпадзе, Цябе клічу...": (Тон 4). Авакум дзівосны, атрымаўшы прамень Духа, стаў баганатхнёным прарокам. Бачыўшы несумленнасьць судзьдзяў і неправедны суд, ён поўніцца абуреньнем, паказваючы гэтым свой правы нораў, поўны любові да Бога і Уладара ўсіх, і з палымянай душою, ён разгараецца гневам. Стоячы на Боскай варце, пачэсны Авакум пачуў невыказную тайніцу Твайго да нас прыйсьця, Хрысьце, і прадказаў яўна, што будзе сказана пра Цябе, бо бачыў наперад Тваіх апосталаў, што, быццам коні, узбурылі мора бязьлікіх народаў. Цешачыся ў Госпадзе, Богу Збаўцы тваім, слаўны прароку Божы, атрымаўшы прамень Ягонага зьзяньня, што прасьвятліў твой розум, малітвамі тваімі выбаўляй ад бедаў тых, што спраўляюць у веры сьветлую памяць тваю. Слава ... цяпер ... Багародзічны. Колькі разоў, Усячыстая, я абяцаў пакаяцца за мае правіны, але не пакідаю маіх дрэнных звычак. Дзеля гэтага прыходжу да Цябе і малюся: Выбаў мяне, Уладарка, ад такога сумнага стану і накіруй мяне на лепшы шлях, што вядзе да збаўленьня. Крыжабагародзічны. Калі Усячыстая, што нарадзіла Цябе, Ягнё і Пастыра, убачыла Цябе на Крыжовым дрэве, яна па-матчынаму заплакала і ўсклікнула: "Сыне мой любы, як гэта Ты, Даўгацярплівы, быў павешаны на дрэве; як беззаконныя людзі прыбілі цьвікамі Твае, Слова, рукі і ногі; і як гэта Ты, Уладару, кроў сваю праліў?".
Вершапесьні актойха.
Адпушчальны трапар (тон 2). Прарока Твайго, Госпадзе, Авакума памяць спраўляючы, праз яго молім Цябе: Збаў душы нашыя. Вярнуцца назад |