Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » 2 сьнежня - сьв. прарока Авакума


 

 

2 сьнежня - сьв. прарока Авакума

ВЯЧЭРНЯ


На "Госпадзе, Цябе клічу...":

(Тон 4). Авакум дзівосны, атрымаўшы прамень Духа, стаў баганатхнёным прарокам. Бачыўшы несумленнасьць судзьдзяў і неправедны суд, ён поўніцца абуреньнем, паказваючы гэтым свой правы нораў, поўны любові да Бога і Уладара ўсіх, і з палымянай душою, ён разгараецца гневам.

Стоячы на Боскай варце, пачэсны Авакум пачуў невыказную тайніцу Твайго да нас прыйсьця, Хрысьце, і прадказаў яўна, што будзе сказана пра Цябе, бо бачыў наперад Тваіх апосталаў, што, быццам коні, узбурылі мора бязьлікіх народаў.

Цешачыся ў Госпадзе, Богу Збаўцы тваім, слаўны прароку Божы, атрымаўшы прамень Ягонага зьзяньня, што прасьвятліў твой розум, малітвамі тваімі выбаўляй ад бедаў тых, што спраўляюць у веры сьветлую памяць тваю.

Слава ... цяпер ...

Багародзічны. Колькі разоў, Усячыстая, я абяцаў пакаяцца за мае правіны, але не пакідаю маіх дрэнных звычак. Дзеля гэтага прыходжу да Цябе і малюся: Выбаў мяне, Уладарка, ад такога сумнага стану і накіруй мяне на лепшы шлях, што вядзе да збаўленьня.

Крыжабагародзічны. Калі Усячыстая, што нарадзіла Цябе, Ягнё і Пастыра, убачыла Цябе на Крыжовым дрэве, яна па-матчынаму заплакала і ўсклікнула: "Сыне мой любы, як гэта Ты, Даўгацярплівы, быў павешаны на дрэве; як беззаконныя людзі прыбілі цьвікамі Твае, Слова, рукі і ногі; і як гэта Ты, Уладару, кроў сваю праліў?".


Вершапесьні актойха.


Адпушчальны трапар (тон 2). Прарока Твайго, Госпадзе, Авакума памяць спраўляючы, праз яго молім Цябе: Збаў душы нашыя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст