Галоўная > Мінэя - Сьнежань > 3 сьнежня - сьв. прарока Сафоніі
3 сьнежня - сьв. прарока Сафоніі5 чэрвеня 2008. |
|
ВЯЧЭРНЯ На "Госпадзе, Цябе клічу...": (Тон 4). Чысьцінёй розуму свайго ты прыняў прамень Боскага зьзяньня і быў вестуном, прадвесьнікам і прарокам Божым. Ты, пачэсны, стаў Боскімі вуснамі Духа, абвяшчаючы аб'яўленае табе Ім збаўленьне для ўсіх народаў і прыйсьце Валадарства Хрыста. Малі яго за збаўленьне і прасьвятленьне душаў нашых. Ты, баганатхнёны, быў ушанаваны ласкаю Багабачаньня і дару прароцкага, і ўдастоіўся вечнага шчасьця. Увесь праняты Божай любоўю і маючы сьмеласьць у Яго, не пераставай маліцца за нас, што шануем цябе як выдатнага і натхнёнага вестуна Божага, каб Ён захаваў нас ад бедаў і збавіў душы нашыя. Ты, Несьмяротны, паказаў нам прарока твайго, быццам адухоўленую хмару, з якой цячэ вада жыцьця вечнага. Ты паслаў яго, даўшы яму Духа Сьвятога, адзінасутнага з Табою, Ойча ўсемагутны, і з Сынам Тваім, што ззазьяў з Тваёй існасьці; і праз Яго прадвясьціў збавеннае прыйсьце Хрыста Бога нашага на збаўленьне ўсім народам. Слава ... цяпер ... Багародзічны. Я, няшчасны, упаў у бездань правінаў з прычыны маёй ленасьці, бяздумнасьці і няведаньня; і роспач агарнула мяне. Але Ты, Усячыстая, будзь мне, памочніцай, ачышчэньнем і збаўленьнем, малю Цябе. Да Цябе прыходжу і з вераю клічу: ня дай, каб мой канец быў на радасьць хітраму ворагу. Крыжабагародзічны. "Ня плач па мне, Маці, бачачы на крыжы павешанага Сына Твайго, які на водах зямлю павесіў і ўсё, што існуе, стварыў. Я ўстану і праслаўлюся, і пякельнае ўладарства скрышу сілаю Маёю, зьнішчу ягоную ўладу, і вязьняў ягоных вызвалю ў міласэрнасьці Маёй і як Чалавекалюбец да Айца прывяду".
Вершапесьні актойха.
Адпушчальны трапар (тон 2). Прарока Твайго, Госпадзе, Сафоніі памяць спраўляючы, праз яго молім Цябе: Збаў душы нашыя. Вярнуцца назад |