ВЯЧЭРНЯ
На "Госпадзе, Цябе клічу...":
(Тон 4). Чысьцінёй розуму свайго ты прыняў прамень
Боскага зьзяньня і быў вестуном, прадвесьнікам і прарокам Божым. Ты, пачэсны,
стаў Боскімі вуснамі Духа, абвяшчаючы аб'яўленае табе Ім збаўленьне для ўсіх
народаў і прыйсьце Валадарства Хрыста. Малі яго за збаўленьне і прасьвятленьне
душаў нашых.
Ты, баганатхнёны, быў ушанаваны ласкаю Багабачаньня і дару
прароцкага, і ўдастоіўся вечнага шчасьця. Увесь праняты Божай любоўю і маючы
сьмеласьць у Яго, не пераставай маліцца за нас, што шануем цябе як выдатнага і
натхнёнага вестуна Божага, каб Ён захаваў нас ад бедаў і збавіў душы нашыя.
Ты, Несьмяротны, паказаў нам прарока твайго, быццам
адухоўленую хмару, з якой цячэ вада жыцьця вечнага. Ты паслаў яго, даўшы яму
Духа Сьвятога, адзінасутнага з Табою, Ойча ўсемагутны, і з Сынам Тваім, што
ззазьяў з Тваёй існасьці; і праз Яго прадвясьціў збавеннае прыйсьце Хрыста Бога
нашага на збаўленьне ўсім народам.
Слава ... цяпер ...
Багародзічны. Я, няшчасны, упаў у бездань правінаў
з прычыны маёй ленасьці, бяздумнасьці і няведаньня; і роспач агарнула мяне. Але
Ты, Усячыстая, будзь мне, памочніцай, ачышчэньнем і збаўленьнем, малю Цябе. Да
Цябе прыходжу і з вераю клічу: ня дай, каб мой канец быў на радасьць хітраму
ворагу.
Крыжабагародзічны. "Ня плач па мне, Маці, бачачы
на крыжы павешанага Сына Твайго, які на водах зямлю павесіў і ўсё, што існуе,
стварыў. Я ўстану і праслаўлюся, і пякельнае ўладарства скрышу сілаю Маёю,
зьнішчу ягоную ўладу, і вязьняў ягоных вызвалю ў міласэрнасьці Маёй і як
Чалавекалюбец да Айца прывяду".
Вершапесьні актойха.
Адпушчальны трапар (тон 2). Прарока Твайго,
Госпадзе, Сафоніі памяць спраўляючы, праз яго молім Цябе: Збаў душы нашыя. |