Галоўная > Мінэя - Сьнежань > 7 сьнежня - сьвятога Амбражэя, біскупа Мілянскага

7 сьнежня - сьвятога Амбражэя, біскупа Мілянскага


5 чэрвеня 2008.

ВЯЧЭРНЯ


На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Тры песьні дня з актойху належнага тону і далей наступныя:

(Тон 1). Як ваявода, ты зьзяў дабрадзейнасьцямі, і таму з Боскага натхненьня ты быў узьнесены на біскупскі пасад. У абедзьвюх годнасьцях ты, Амбражэю, быў верным распарадчыкам Божай ласкі, і таму атрымаў у спадчыну падвойны вянец.

Паўстрымлівасьцю, строгім жыцьцём, нядрэмнасьцю і доўгімі малітвамі ты, багамудры, ачысьціў душу і цела, і явіўся выбраным посудам Хрыста Бога, роўным апосталам дараваньнямі.

Як некалі Натан Давіда, так ты, блаславёны Амбражэю, сьмела выкрыў пабожнага караля, які зграшыў, і не дазволіў яму ўвайсьці ў царкву. Калі ж ён пакаяўся, ты зноў прыняў яго і далучыў да паствы тваёй.

Слава ... цяпер ...

Багародзічны (тон 1). Ахоплены бураю правінаў, да ціхага прыстанішча заступніцтва Твайго, Багародзіца, я ўцёк і клічу: "Збаў мяне, працягнуўшы слузе Твайму ўладарную руку Тваю, Усячыстая".

Крыжабагародзічны (тон 1). Стоячы ля крыжа Сына і Бога свайго і бачачы Ягоныя нясьцерпныя мукі, Маці Чыстая з плачам казала: "Гора мне, Дзіця любае, Слова Божае, што церпіш несправядліва, каб збавіць род людзкі".


Вершапесьні актойху


Адпушчальны трапар (Тон 4). Правілам веры і прыкладам лагоднасьці, настаўнікам устрыманасьці ты быў на справе для статку твайго; дзеля гэтага ты дасягнуў вышыняў пакораю, здабыў багацьці ўбогасьцю. Ойча сьвятаначальніча Амбражэю, малі Хрыста Бога, каб Ён збавіў душы нашы.


Вярнуцца назад