ВЯЧЭРНЯ
На "Госпадзе, Цябе клічу...":
Тры песьні дня з актойху належнага тону і далей наступныя:
(Тон 1). Як ваявода, ты зьзяў дабрадзейнасьцямі, і
таму з Боскага натхненьня ты быў узьнесены на біскупскі пасад. У абедзьвюх
годнасьцях ты, Амбражэю, быў верным распарадчыкам Божай ласкі, і таму атрымаў у
спадчыну падвойны вянец.
Паўстрымлівасьцю, строгім жыцьцём, нядрэмнасьцю і доўгімі
малітвамі ты, багамудры, ачысьціў душу і цела, і явіўся выбраным посудам Хрыста
Бога, роўным апосталам дараваньнямі.
Як некалі Натан Давіда, так ты, блаславёны Амбражэю, сьмела
выкрыў пабожнага караля, які зграшыў, і не дазволіў яму ўвайсьці ў царкву. Калі
ж ён пакаяўся, ты зноў прыняў яго і далучыў да паствы тваёй.
Слава ... цяпер ...
Багародзічны (тон 1). Ахоплены бураю правінаў, да
ціхага прыстанішча заступніцтва Твайго, Багародзіца, я ўцёк і клічу: "Збаў мяне,
працягнуўшы слузе Твайму ўладарную руку Тваю, Усячыстая".
Крыжабагародзічны (тон 1). Стоячы ля крыжа Сына і
Бога свайго і бачачы Ягоныя нясьцерпныя мукі, Маці Чыстая з плачам казала: "Гора
мне, Дзіця любае, Слова Божае, што церпіш несправядліва, каб збавіць род
людзкі".
Вершапесьні актойху
Адпушчальны трапар (Тон
4). Правілам веры і прыкладам лагоднасьці, настаўнікам устрыманасьці
ты быў на справе для статку твайго; дзеля гэтага ты дасягнуў вышыняў пакораю,
здабыў багацьці ўбогасьцю. Ойча сьвятаначальніча Амбражэю, малі Хрыста Бога, каб
Ён збавіў душы нашы. |