Галоўная > Мінэя - Сьнежань > 26-31 сьнежня - субота пасьля нараджэньня Г.Н. Ісуса Хрыста

26-31 сьнежня - субота пасьля нараджэньня Г.Н. Ісуса Хрыста


16 чэрвеня 2008.

Літургія


Пракімен (Пс 44:18,11). Імя тваё зраблю памятным з пакаленьня ў пакаленьне.

Верш. Слухай, дачка, глянь і прыхілі вуха тваё, і забудзь народ твой і дом бацькі твайго.


Апостал: 1 Цім 6:11б–16.


Алілуя (Пс 131:8,11). Устань, Госпадзе, ідзі на месца спачынку Твайго, Ты і каўчэг сілы Тваёй.

Верш. Госпад кляўся Давіду праўдаю і не адступіцца ад яе.


Евангельле: Мц 12:15–21


Задастойнік: (сьвята) Узьвялічвай, душа мая, больш годную і слаўную за анельскія хоры Дзеву ўсячыстую Багародзіцу.

Дзіўную і слаўную бачу тайну: пячора – неба, Дзева – пасад хэрувімскі, ясьлі – жыльлё, дзе зьмясьціўся незьмяшчальны Хрыстос, якога мы ў песьнях славім.


Прычасьнік. Чашу збаўленьня прыму, буду клікаць імя Гасподняе. Алілуя, алілуя, алілуя.


Вярнуцца назад