Літургія
Пракімен (Пс 44:18,11).
Імя тваё зраблю памятным з пакаленьня ў пакаленьне.
Верш. Слухай, дачка, глянь і прыхілі вуха тваё, і
забудзь народ твой і дом бацькі твайго.
Апостал: 1 Цім 6:11б–16.
Алілуя (Пс 131:8,11). Устань, Госпадзе,
ідзі на месца спачынку Твайго, Ты і каўчэг сілы Тваёй.
Верш. Госпад кляўся Давіду праўдаю і не адступіцца
ад яе.
Евангельле: Мц 12:15–21
Задастойнік: (сьвята)
Узьвялічвай, душа мая, больш годную і слаўную за анельскія хоры Дзеву
ўсячыстую Багародзіцу.
Дзіўную і слаўную бачу тайну: пячора – неба, Дзева – пасад
хэрувімскі, ясьлі – жыльлё, дзе зьмясьціўся незьмяшчальны Хрыстос, якога мы ў
песьнях славім.
Прычасьнік. Чашу збаўленьня прыму, буду клікаць
імя Гасподняе. Алілуя, алілуя, алілуя. |