Галоўная > Мінэя - Травень > 6 траўня - Ёва шматпакутнага
6 траўня - Ёва шматпакутнага23 лютага 2009. |
|
Вячэрня
(Тон 4). Праведны і нязлосны, шчыры і беззаганны ў веры, ты, Ёве, ухіляўся ад усякай дрэннай рэчы; такім ты быў вядомы ўсім, аздоблены дабрадзейнасьцямі, і зьзяючы набожнасьцю. Таму мы шануем цябе і сьвяткуем сёньня тваю пачэсную памяць. Багацьцем дабрадзейнасьцяў, быццам каралеўскай пурпураю, ты, шматпакутны Ёве, упрыгожыўся, быццам Боскім вянцом, міласэрнасьцю і справядлівасьцю; ты перамог страсьці, што апанавалі цябе; і да непрамінальнага валадарства пераставіўся, каб быць разам з Уладаром праз усе вякі. Мы ўсе пазналі Ёва, як непераможнага ў спакусах: маючы цела, пакрытае ранамі, ён застаўся непарушным як стоўп, даючы ўсім прыклад мужнасьці і скрышыўшы джала хітрых намераў д'ябальскіх. Дык усхвалім яго як умацаваньне набожных, багамудрага і беззаганнага ўгодніка Гасподняга. Слава... цяпер...: сьвята
Трапар (тон 1). Бачачы багацьце дабрадзейнасьцяў Ёва, вораг праведнасьці захацеў разграбіць іх, але, разбурыўшы стоўп цялесны, скарбаў духа ўкрасьці ня змог: ён знайшоў там моцна ўзброеную беззаганную душу, затое мяне голага паланіў. Дык выйдзі мне насустрач, Збавіцелю, і ад спакусаў ворага выбаў мяне. Вярнуцца назад |