Галоўная > Мінэя - Верасень > 18 верасьня - Пасьвяцьце Ўзвышэньня і сьвятога Яўмена біскупа
18 верасьня - Пасьвяцьце Ўзвышэньня і сьвятога Яўмена біскупа2 красавіка 2009. |
|
Вячэрня
На „Госпадзе, Цябе клічу...“: Сьвята (тон 4). Псалміст бачыў здалёк падножак, дзе стаялі чыстыя ногі Твае, Госпадзе; мы ж сёньня аддаем пашану пачэснаму Крыжу Твайму і, узносячы яго набожна, молім Цябе і клічам: „Найвышэйшы Божа, які ўсё Крыжом Тваім боскім асьвяціў, зрабі нас годнымі Тваёй невыказнай ласкі і міласэрнасьці“. Быццам непераможнай зброі, неадольнаму шчыту і боскаму скіпетру, пакланяемся Крыжу Твайму чыстаму, Хрысьце, якім сьвет быў збаўлены і Адам радасьць атрымаў; і, спраўляючы ўспамін ягонага боскага ўзвышэньня, славім яго ў песьнях і просім ачышчэньня. Сьвятога (тон 8). Ачысьціўшы душу і цела ад пажадлівасьці, ты, Яўмене, стаўся жыльлём Духа Сьвятога і, памазаны сьвятарскім алеем, ты быў выдатным заступнікам і суразмоўцам анёлаў, і славы Гасподняе спадкаемцам, і малельнікам за тых, што славяць цябе.Слава твайго жыцьця, што зьзяла дабрадзейнасьцямі і сьветласьцю цудаў, разышлася па ўсіх кутках зямлі, блаславёны сьвятаначальніку; і ты, цудатворца слаўны, стаўся сьветачам беззаганным, грамадзянінам нябесным і спаўжыхаром сьвятых і анёлаў. Асьвячэньне Крыту, Гартынскага першасьвятара, Царквы непахісную аснову, сьветач верных, сьвятаначальніка Яўмена, вялікага цудамі і слаўнага шматлікімі сіламі, які прасьвятліў сэрцы тых, што сядзелі ў змроку, звонкімі галасамі ўшануем. Слава... цяпер... (Тон 2). Быццам шматкаштоўны скарб схаваны ў зямлі, Крыж Жыцьцядаўца зьявіўся на небе Канстантыну цару як знак перамогі над ворагамі. І ён, усьцешаны Божай ласкаю, з вераю і любоўю жадаў бачыць яго ўзвышэньне і з вялікай пашанаю вынес яго з зямлі – для адкупленьня сьвету і збаўленьня душаў нашых.
Вершапесьні (Тон 2). Верш: Узьвялічвайце Госпада Бога нашага і пакланяйцеся падножжу Ягонаму, бо Ён сьвяты.Радуйся, верных боская ахова, неадольная сьцяна, Крыжу Гасподні, якім мы ўзьнесеныя былі ад зямлі. Верш: Бог – Уладар наш спрадвеку: Ён учыніў збаўленьне пасярод зямлі.Прыйдзіце ўсе, будзем цалаваць жыцьцядайнае дрэва, на якім распасьцёрся Хрыстос для збаўленьня ўсіх. Слава... цяпер... (Тон 4). Майсей даў нам правобраз сілы Крыжа Твайго, Хрысьце, перамогшы ў пустыні ворага Амалека. Калі ён крыжом узьнімаў рукі свае, людзі мацнелі духам. Сёньня тое самае спаўняецца на нас: Крыж узвышаецца і дэманы ўцякаюць, і ўсё стварэньне вызваляецца ад тленнасьці, бо дзеля Крыжа ўсе ласкі пацяклі на нас. Дзеля гэтага з радасьцю падаем ніцма перад Табою і клічам: „Якія вялікія творы Твае Госпадзе. Слава Табе!“
Адпушчальныя трапары Сьвятога (тон 7). Слава... цяпер... Крыжа (тон 1). Збаў, Госпадзе, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой. Даруй супакой сьвятой Тваёй Царкве і перамогу над усімі нягодамі, і захавай верны Твой народ сілаю Твайго Крыжа.Вярнуцца назад |