Галоўная > нядзеля міраносіцаў > Нядзеля міраносіцаў - літургія
Нядзеля міраносіцаў - літургія18 траўня 2010. |
|
Трапар нядзельны (тон 2). Калі Ты зышоў да сьмерці, Жыцьцё несьмяротнае, Ты зьнішчыў пекла зьзяньнем боскасьці Тваёй; калі ж Ты і памерлых з апраметнай уваскрасіў, усе сілы нябесныя ўсклікнулі: "Жыцьцядаўча Хрысьце Божа наш, слава Табе!" (Тон 2). Высакародны Язэп зьняў з дрэва ўсячыстае цела Тваё і, спавіўшы яго ў чыстае палатно з духмянасьцямі, у магіле новай паклаў. Анёл зьявіўся ля магілы жанчынам-міраносіцам і ўсклікнуў: "Алейкі мёртвым патрэбныя, Хрыстос жа тленнасьці не зазнаў. Дык усклікніце: Уваскрос Хрыстос, даючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня". Слава... Кандак міраносіцаў (тон 2). Сказаўшы міраносіцам "Радуйцеся", Ты суняў плач прамаці Эвы ўваскрасеньнем Тваім, Хрысьце Божа, і апосталам Тваім загадаў прапаведаваць: "Збаўца ўваскрос з магілы". Цяпер... Кандак велікодны (тон 8). Хоць Ты, Несьмяротны, і зышоў у магілу, Ты зьнішчыў пекла ўладу і ўваскрос пераможна, Хрысьце Божа, жанчынам міраносіцам кажучы "Радуйцеся!", і Тваім апосталам супакой даруючы, Ты, што даеш памёрлым уваскрасеньне.
Пракімен (Пс. 27:9,1). Збаў, Божа, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой. Верш. Цябе, Госпадзе, клічу: Божа мой, не адмоўчвайся ад мяне. Апостал: Дз. 6:1-7 Алілуя (Пс. 84:1,11). Госпадзе, Ты паказаў спагаду зямлі Тваёй, Ты вярнуў Якуба з палону. Верш. Міласэрнасьць і праўда сустрэліся, справядлівасьць і супакой абняліся. Евангельле: Мк 15:43-16:8 Задастойнік: Анёл усклікнуў Поўнай ласкі... Прычасьнік нядзельны.
Замест "Мы бачылі...": Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў. Заканчэньне Літургіі: Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе. Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў. (Тройчы) Сьвятар: робіць водпуст. Вярнуцца назад |