Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Нядзеля міраносіцаў - літургія


 

 

Нядзеля міраносіцаў - літургія


Трапары

Трапар нядзельны (тон 2). Калі Ты зышоў да сьмерці, Жыцьцё несьмяротнае, Ты зьнішчыў пекла зьзяньнем боскасьці Тваёй; калі ж Ты і памерлых з апраметнай уваскрасіў, усе сілы нябесныя ўсклікнулі: "Жыцьцядаўча Хрысьце Божа наш, слава Табе!"

(Тон 2). Высакародны Язэп зьняў з дрэва ўсячыстае цела Тваё і, спавіўшы яго ў чыстае палатно з духмянасьцямі, у магіле новай паклаў.

Анёл зьявіўся ля магілы жанчынам-міраносіцам і ўсклікнуў: "Алейкі мёртвым патрэбныя, Хрыстос жа тленнасьці не зазнаў. Дык усклікніце: Уваскрос Хрыстос, даючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня".

Слава...

Кандак міраносіцаў (тон 2). Сказаўшы міраносіцам "Радуйцеся", Ты суняў плач прамаці Эвы ўваскрасеньнем Тваім, Хрысьце Божа, і апосталам Тваім загадаў прапаведаваць: "Збаўца ўваскрос з магілы".

Цяпер...

Кандак велікодны (тон 8). Хоць Ты, Несьмяротны, і зышоў у магілу, Ты зьнішчыў пекла ўладу і ўваскрос пераможна, Хрысьце Божа, жанчынам міраносіцам кажучы "Радуйцеся!", і Тваім апосталам супакой даруючы, Ты, што даеш памёрлым уваскрасеньне.


Пракімен (Пс. 27:9,1). Збаў, Божа, людзей Тваіх і блаславі набытак Твой.

Верш. Цябе, Госпадзе, клічу: Божа мой, не адмоўчвайся ад мяне.

Апостал: Дз. 6:1-7

Алілуя (Пс. 84:1,11). Госпадзе, Ты паказаў спагаду зямлі Тваёй, Ты вярнуў Якуба з палону.

Верш. Міласэрнасьць і праўда сустрэліся, справядлівасьць і супакой абняліся.

Евангельле: Мк 15:43-16:8

Задастойнік: Анёл усклікнуў Поўнай ласкі...

Прычасьнік нядзельны.


Замест "Мы бачылі...": Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў.

Заканчэньне Літургіі:

Сьвятар: Слава Табе, Хрысьце Божа, надзея наша, слава Табе.

Людзі: Хрыстос уваскрос з мёртвых, сьмерцю сьмерць зваяваў, і тым, што ў магілах, жыцьцё дараваў. (Тройчы)

Сьвятар: робіць водпуст.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст