Галоўная > нядзеля расслабленага > Нядзеля Расслабленага - літургія
Нядзеля Расслабленага - літургія18 траўня 2010. |
|
Трапары Трапар нядзельны (тон 3). Хай весяліцца неба... Слава... Кандак расслабленага (тон 3). Душу маю, Госпадзе, дашчэнту зьнясіленую ўсялякімі грахамі і благімі ўчынкамі, узьнімі Тваім Боскім заступніцтвам, як Ты некалі ўзьняў расслабленага; каб я, будучы збаўленым, мог усклікнуць Табе: Слава, міласэрны Хрысьце, уладзе Тваёй! Цяпер... Кандак велікодны (тон 8). Хоць Ты, Несьмяротны, і зышоў у магілу, Ты зьнішчыў пекла ўладу і ўваскрос пераможна, Хрысьце Божа, жанчынам міраносіцам кажучы "Радуйцеся", і Тваім апосталам супакой даруючы, Ты, што даеш памёрлым уваскрасеньне.
Пракімен (Пс. 32:22,1). Хай любоў Твая, Госпадзе, спачыне на нас, бо мы ўсклалі надзею на Цябе. Верш. Усклікніце, праведныя, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе праведным.
Апостал: Дзеяньні 9:32-42
Алілуя (Пс. 88:2,3). Міласэрнасьць Тваю буду вечна славіць, Госпадзе, праўду Тваю буду абвяшчаць з пакаленьня ў пакаленьне. Верш. Я сказаў: міласэрнасьць створаная, каб вечна трываць, праўда ж Твая мае непахісную ў небе аснову.
Евангельле: Ян 5:1-15
Задастойнік і ўсё іншае: Як у Нядзелю Міраносіцаў. Вярнуцца назад |