Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Нядзеля Расслабленага - літургія


 

 

Нядзеля Расслабленага - літургія

Трапары

Трапар нядзельны (тон 3). Хай весяліцца неба...

Слава...

Кандак расслабленага (тон 3). Душу маю, Госпадзе, дашчэнту зьнясіленую ўсялякімі грахамі і благімі ўчынкамі, узьнімі Тваім Боскім заступніцтвам, як Ты некалі ўзьняў расслабленага; каб я, будучы збаўленым, мог усклікнуць Табе: Слава, міласэрны Хрысьце, уладзе Тваёй!

Цяпер...

Кандак велікодны (тон 8). Хоць Ты, Несьмяротны, і зышоў у магілу, Ты зьнішчыў пекла ўладу і ўваскрос пераможна, Хрысьце Божа, жанчынам міраносіцам кажучы "Радуйцеся", і Тваім апосталам супакой даруючы, Ты, што даеш памёрлым уваскрасеньне.


Пракімен (Пс. 32:22,1). Хай любоў Твая, Госпадзе, спачыне на нас, бо мы ўсклалі надзею на Цябе.

Верш. Усклікніце, праведныя, Госпаду ў радасьці: хвала пасуе праведным.


Апостал: Дзеяньні 9:32-42


Алілуя (Пс. 88:2,3). Міласэрнасьць Тваю буду вечна славіць, Госпадзе, праўду Тваю буду абвяшчаць з пакаленьня ў пакаленьне.

Верш. Я сказаў: міласэрнасьць створаная, каб вечна трываць, праўда ж Твая мае непахісную ў небе аснову.


Евангельле: Ян 5:1-15


Задастойнік і ўсё іншае: Як у Нядзелю Міраносіцаў.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст