Галоўная > нядзеля расслабленага > Панядзелак Расслабленага ўвечары
Панядзелак Расслабленага ўвечары18 траўня 2010. |
|
На "Госпадзе, Цябе клічу...": Ты, Хрысьце, што рукамі сваімі чалавека стварыў... (Двойчы); Расслаблены, які ляжаў, быццам непахаваны нябожчык... (Гл. вячэрню нядзелі раслабленага). Тры песьні з мінеі. Слава... цяпер... (Тон 5). Прыйшоў Ісус у Ерусалім да Авечай сажалкі... (Гл. вячэрню нядзелі раслабленага).
Вершапесьні (Тон 3). Прасьвятлілася ўсё ўваскрасеньнем Тваім, Госпадзе, і рай быў зноў адчынены, і ўсё стварэньне няспынна Цябе ў песьнях славіць. Збаў мяне, Божа мой, які даеш збаўленьне ўсім: бура пажаданьняў пакрывае мяне, і я таплюся пад цяжаром беззаконьняў маіх. Ты ж працягні руку дапамогі і прасьвятлі скрухаю сэрца маё, як адзіны міласэрны і Чалавекалюбец. Вялікая мучанікаў Тваіх, Госпадзе, сіла: лежачы ў магілах, яны праганяюць духаў нячыстых і нішчаць варожую ўладу, змагаючыся за дабрадзейнасьці вераю ў сьвятую Тройцу. Слава... цяпер... (Тон 8). У прысенку Саламонавым... (Гл. вячэрню нядзелі раслабленага).
Адпушчальныя трапары: Сьвятому дня (калі ёсьць) Слава... цяпер...: Трапар нядзельны (тон 3). Хай весяліцца неба, хай радуецца зямля, бо Госпад паказаў моц рукі сваёй, сьмерцю зьнішчыўшы сьмерць. Ён, першынец з мёртвых, выбавіў нас з пякельнай бездані і дараваў сьвету багацьце свайго зьмілаваньня. Вярнуцца назад |