Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Панядзелак Расслабленага ўвечары


 

 

Панядзелак Расслабленага ўвечары

На "Госпадзе, Цябе клічу...":

Ты, Хрысьце, што рукамі сваімі чалавека стварыў... (Двойчы);

Расслаблены, які ляжаў, быццам непахаваны нябожчык... (Гл. вячэрню нядзелі раслабленага).

Тры песьні з мінеі.

Слава... цяпер...

(Тон 5). Прыйшоў Ісус у Ерусалім да Авечай сажалкі... (Гл. вячэрню нядзелі раслабленага).


Вершапесьні

(Тон 3). Прасьвятлілася ўсё ўваскрасеньнем Тваім, Госпадзе, і рай быў зноў адчынены, і ўсё стварэньне няспынна Цябе ў песьнях славіць.

Збаў мяне, Божа мой, які даеш збаўленьне ўсім: бура пажаданьняў пакрывае мяне, і я таплюся пад цяжаром беззаконьняў маіх. Ты ж працягні руку дапамогі і прасьвятлі скрухаю сэрца маё, як адзіны міласэрны і Чалавекалюбец.

Вялікая мучанікаў Тваіх, Госпадзе, сіла: лежачы ў магілах, яны праганяюць духаў нячыстых і нішчаць варожую ўладу, змагаючыся за дабрадзейнасьці вераю ў сьвятую Тройцу.

Слава... цяпер...

(Тон 8). У прысенку Саламонавым... (Гл. вячэрню нядзелі раслабленага).


Адпушчальныя трапары: Сьвятому дня (калі ёсьць)

Слава... цяпер...: Трапар нядзельны (тон 3). Хай весяліцца неба, хай радуецца зямля, бо Госпад паказаў моц рукі сваёй, сьмерцю зьнішчыўшы сьмерць. Ён, першынец з мёртвых, выбавіў нас з пякельнай бездані і дараваў сьвету багацьце свайго зьмілаваньня.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст