Галоўная > нядзеля Самаранкі > Чацьвер пасьля Самаранкі ўвечары
Чацьвер пасьля Самаранкі ўвечары18 траўня 2010. |
|
На "Госпадзе, Цябе клічу...": (Тон 4). "Ідзіце і гляньце на Ісуса Мэсію, пра якога Майсей пісаў, і якому трэба згодна з законам прыйсьці: вось Ён у вялікай добрасардэчнасьці зьявіўся на зямлі і са мной ля студні як чалавек размаўляў; сапраўды Ён – Хрыстос, які прыйшоў на сьвет", – Самаранка казала жыхарам Сыхару. Жыхары гораду напіліся, быццам салодкай вады, словаў, што цяклі з вуснаў жанчыны, і пайшлі хутка да студні, з якой цякла шчодра вада, каб бачыць Крыніцу вечную, што асьвяжае змарнелыя душы. Убачыўшы Крыніцу ў вобразе чалавека, жыхары гораду сказалі жанчыне: "Цяпер ужо верым не дзякуючы словам Тваім. Мы самі пазналі, што Ён – Збаўленьне і Вызваленьне вечнае сьвету". Тры песьні з мінеі. Слава... цяпер... (Тон 6). Каля студні Якуба сустракае Ісус самаранку, і Той, які хмарамі спавівае зямлю, просіць у яе вады. Што за цуд! Той, каго носяць хэрувімы, размаўляе з блудніцай; просіць вады Той, хто над водамі зямлю павесіў; вады шукае Той, хто напаўняе вадою крыніцы і азёры. Ён жадае прыцягнуць да сябе зьняволеную ненавісным ворагам і напаіць жывою вадою тую, якая мучылася грэшнай гарачкаю, як адзіны добрасардэчны і Чалавекалюбны.
Вершапесьні (Тон 4). Маючы заўжды на дапамогу крыж Твой, Хрысьце, мы лёгка нішчым варожыя сеці. Верш. Я ўзьнёс вочы мае... Ты, Госпадзе, узышоўшы на крыж, прадзедаў праклён адмяніў і, зышоўшы да пекла, вечных вязьняў вызваліў і дараваў несьмяротнасьць людзкому роду. Дзеля гэтага ў песьнях славім жыцьцядайнае і збавеннае ўваскрасеньне Тваё. Верш. Зьмілуйся над намі... Адухоўленыя ахвяры, цэлапаленьні духоўныя, мучанікі Гасподнія, дасканалыя Божыя ахвярапрынашэньні, Богу ведамыя авечкі, што Бога знаюць і загарадзь якіх недаступная ваўкам: маліцеся, каб нам разам з вамі на ціхіх водах знайсьці супакаеньне. Слава... цяпер... (Тон 6). Госпад кажа самаранцы: "Калі б ты ведала, што такое дар Божы і хто той, што просіць у цябе напіцца вады, ты б сама прасіла ў яго і ён даў бы табе піць, каб ты не мела смагі давеку".
Трапары адпушчальныя Трапар сьвятога дня Слава... цяпер... Трапар нядзельны (тон 4). Сьветлую весьць аб уваскрасеньні і аб адмене прадзедаўскага асуджэньня ад анёла пачуўшы, Гасподнія вучаніцы апосталам з радасьцю сказалі: "Сьмерць пераможаная, Госпад Бог уваскрос, даруючы сьвету багацьце свайго зьмілаваньня". Вярнуцца назад |