Галоўная > нядзеля Сьлепанароджанага > Нядзеля Сьлепанароджанага - літургія
Нядзеля Сьлепанароджанага - літургія18 траўня 2010. |
|
Трапар нядзельны (тон 5). Слова, спрадвечнае з Айцом і Духам, ад Дзевы народжанае для збаўленьня нашага, усхвалім, верныя, і паклонімся Яму. Бо Ён захацеў дабравольна целам узысьці на крыж і сьмерць пацярпець, і ўваскрасіць памёрлых слаўным уваскрасеньнем сваім. Слава... Кандак сьлепанароджанага (тон 4). З асьлеплымі вачыма душы маёй да Цябе прыходжу, Хрысьце, і як некалі сьлепанароджаны, каюся і клічу: "Ты – сьвятло тых, што ў цемры". Цяпер... Кандак велікодны (тон 8). Хоць Ты, Несьмяротны, і зышоў у магілу, Ты зьнішчыў пекла ўладу, і ўваскрос пераможна, Хрысьце Божа, жанчынам міраносіцам кажучы "Радуйцеся", і Тваім апосталам супакой даруючы, Ты, што даеш памёрлым уваскрасеньне.
Пракімен (Пс. 75:12,2). Выконвайце абяцаньні, дадзеныя Госпаду Богу нашаму. Верш. Бог вядомы ў Юдэі, у Ізраілі вялікае імя Яго.
Апостал: Дзеяньні 16:16-34
Алілуя (Пс 118:132,133). Глянь на мяне і зжалься нада мною. Верш. Накіруй крокі мае паводле слоў Тваіх.
Евангельле: Ян 9:1-38
Задастойнік. Анёл усклікнуў Поўнай ласкі: Чыстая Дзева радуйся! І зноў кажу "Радуйся", бо твой Сын уваскрос на трэці дзень з магілы і мёртвых узьняў з сабою. Людзі, весяліцеся. Сьвяціся, сьвяціся, новы Ерусаліме, бо слава Гасподняя зазьзяла над табой. Радуйся сёньня і весяліся, Сыёне! Ты ж, Чыстая, красуйся, Багародзіца, бо Той, каго ты нарадзіла з мёртвых устаў.
Прычасьнік. Хваліце Госпада з нябёсаў, хваліце Яго на вышынях. Алілуя, алілуя, алілуя. Вярнуцца назад |