Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Нядзеля Сьлепанароджанага - літургія


 

 

Нядзеля Сьлепанароджанага - літургія

Трапар нядзельны (тон 5). Слова, спрадвечнае з Айцом і Духам, ад Дзевы народжанае для збаўленьня нашага, усхвалім, верныя, і паклонімся Яму. Бо Ён захацеў дабравольна целам узысьці на крыж і сьмерць пацярпець, і ўваскрасіць памёрлых слаўным уваскрасеньнем сваім.

Слава...

Кандак сьлепанароджанага (тон 4). З асьлеплымі вачыма душы маёй да Цябе прыходжу, Хрысьце, і як некалі сьлепанароджаны, каюся і клічу: "Ты – сьвятло тых, што ў цемры".

Цяпер...

Кандак велікодны (тон 8). Хоць Ты, Несьмяротны, і зышоў у магілу, Ты зьнішчыў пекла ўладу, і ўваскрос пераможна, Хрысьце Божа, жанчынам міраносіцам кажучы "Радуйцеся", і Тваім апосталам супакой даруючы, Ты, што даеш памёрлым уваскрасеньне.


Пракімен (Пс. 75:12,2). Выконвайце абяцаньні, дадзеныя Госпаду Богу нашаму.

Верш. Бог вядомы ў Юдэі, у Ізраілі вялікае імя Яго.


Апостал: Дзеяньні 16:16-34


Алілуя (Пс 118:132,133). Глянь на мяне і зжалься нада мною.

Верш. Накіруй крокі мае паводле слоў Тваіх.


Евангельле: Ян 9:1-38


Задастойнік. Анёл усклікнуў Поўнай ласкі: Чыстая Дзева радуйся! І зноў кажу "Радуйся", бо твой Сын уваскрос на трэці дзень з магілы і мёртвых узьняў з сабою. Людзі, весяліцеся.

Сьвяціся, сьвяціся, новы Ерусаліме, бо слава Гасподняя зазьзяла над табой. Радуйся сёньня і весяліся, Сыёне! Ты ж, Чыстая, красуйся, Багародзіца, бо Той, каго ты нарадзіла з мёртвых устаў.


Прычасьнік. Хваліце Госпада з нябёсаў, хваліце Яго на вышынях. Алілуя, алілуя, алілуя.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст