Галоўная > Сёмуха > Панядзелак Сьвятога Духа - ютрань
Панядзелак Сьвятога Духа - ютрань18 траўня 2010. |
|
Пачатак як у нядзелю Сёмухі. Пасьля другой сядальнай песьні адразу Пс. 50 і каноны Сёмухі. Пасьля Трэцяй песьні канону наступная сядальная песьня. (Тон 8). Усесьвяты Дух, які зышоў сёньня агнём на апосталаў, жахам напоўніў сэрцы людзей з розных краінаў. Кожны з іх чуў на сваёй мове, як апосталы палымяна прапаведавалі Чалавекалюбца. Для няверных гэты цуд выдаўся ап'яненьнем, а для верных ён быў збаўленьнем. Таму славім дзяржаву Тваю, Хрысьце Божа, і просім паслаць слугам Тваім адпушчэньне грахоў. (Двойчы)
Пасьля шостае песьні канону кандак і ікас Сёмухі Пасьля дзевятай – экзапастыляр Сёмухі. Пахвальныя псалмы (Тон 2). Праз прарокаў Ты абвясьціў нам шлях збаўленьня, і праз апосталаў зазьзяла нам, Збавіцелю, ласка Духа Твайго: Ты – Бог першы і апошні, і на вякі Ты – Бог наш. (Двойчы) У доме Тваім, Збавіцелю сьвету, буду ў песьнях славіць Цябе і, укленчыўшы, пакланюся Тваёй непераможнай сіле; увечары, раніцай і апоўдні, і ў кожны час буду бласлаўляць Цябе, Госпадзе. У доме Тваім, Госпадзе, мы верныя, укленчым душою і целам і ўсхвалім у песьнях Цябе, беспачатнага Айца, і аднолькава беспачатнага Сына, і спрадвечнага ўсесьвятога Духа, які прасьвятляе і асьвячае душы нашыя. Слава... цяпер... (Тон 8). Некалі, у адказ на дзёрзкі намер будовы вежы, Госпад зьмяшаў мовы. Цяпер у разнастайнасьці моваў Ён даў пазнаць славу сваю. Тады Бог асудзіў нязбожных за грэх, а цяпер прасьвятліў рыбакоў Духам. Тады шматмоўе было пакараньнем, а цяпер сугучнасьць моваў была адноўленая для збаўленьня душ нашых. Далей Вялікае ўслаўленьне, трапар Сёмухі і звычайнае заканчэньне сьвяточнай ютрані. Водпуст Сёмухі. Вярнуцца назад |