Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Панядзелак Сьвятога Духа - ютрань


 

 

Панядзелак Сьвятога Духа - ютрань

Пачатак як у нядзелю Сёмухі.

Пасьля другой сядальнай песьні адразу Пс. 50 і каноны Сёмухі.

Пасьля Трэцяй песьні канону наступная сядальная песьня.

(Тон 8). Усесьвяты Дух, які зышоў сёньня агнём на апосталаў, жахам напоўніў сэрцы людзей з розных краінаў. Кожны з іх чуў на сваёй мове, як апосталы палымяна прапаведавалі Чалавекалюбца. Для няверных гэты цуд выдаўся ап'яненьнем, а для верных ён быў збаўленьнем. Таму славім дзяржаву Тваю, Хрысьце Божа, і просім паслаць слугам Тваім адпушчэньне грахоў. (Двойчы)


Пасьля шостае песьні канону кандак і ікас Сёмухі

Пасьля дзевятай – экзапастыляр Сёмухі.


Пахвальныя псалмы

(Тон 2). Праз прарокаў Ты абвясьціў нам шлях збаўленьня, і праз апосталаў зазьзяла нам, Збавіцелю, ласка Духа Твайго: Ты – Бог першы і апошні, і на вякі Ты – Бог наш. (Двойчы)

У доме Тваім, Збавіцелю сьвету, буду ў песьнях славіць Цябе і, укленчыўшы, пакланюся Тваёй непераможнай сіле; увечары, раніцай і апоўдні, і ў кожны час буду бласлаўляць Цябе, Госпадзе.

У доме Тваім, Госпадзе, мы верныя, укленчым душою і целам і ўсхвалім у песьнях Цябе, беспачатнага Айца, і аднолькава беспачатнага Сына, і спрадвечнага ўсесьвятога Духа, які прасьвятляе і асьвячае душы нашыя.

Слава... цяпер...

(Тон 8). Некалі, у адказ на дзёрзкі намер будовы вежы, Госпад зьмяшаў мовы. Цяпер у разнастайнасьці моваў Ён даў пазнаць славу сваю. Тады Бог асудзіў нязбожных за грэх, а цяпер прасьвятліў рыбакоў Духам. Тады шматмоўе было пакараньнем, а цяпер сугучнасьць моваў была адноўленая для збаўленьня душ нашых.

Далей Вялікае ўслаўленьне, трапар Сёмухі і звычайнае заканчэньне сьвяточнай ютрані. Водпуст Сёмухі.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст