Галоўная > Перад Постам > Нядзеля мясапусная ўвечары
Нядзеля мясапусная ўвечары19 траўня 2010. |
|
На "Госпадзе, Цябе клічу...": песьні звычайныя з актойху належнага тону і з мінэі.
Вершапесьні (Тон 8). Гасподнія мучанікі, вы кожнае месца асьвячаце і ўсякую немач аздараўляеце, дык молім вас: "Маліцеся, каб душам нашым вызваліцца ад варожых сецяў". Слава... цяпер... Багародзічны. Нябесныя сілы ў песьнях славяць Цябе, Поўная ласкі Дзева Маці; з імі і мы выслаўляем сынараджэньне Тваё, Багародзіца: Маліся за збаўленьне душаў нашых.Вярнуцца назад |