Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Нядзеля мясапусная ўвечары


 

 

Нядзеля мясапусная ўвечары

На "Госпадзе, Цябе клічу...": песьні звычайныя з актойху належнага тону і з мінэі.

Вершапесьні

(Тон 8). Праз хцівасьць мы пазналі сваю нагату і, пераможаныя горкім смакам збароненага плоду, былі выгнаныя Богам вон. Але цяпер уздымемся да пакаяньня, ачысьцім нашыя пачуцьці і, пачынаючы пост, выйдзем на змаганьне. Умацуем сэрцы нашыя надзеяю ласкі, а не стравамі, ад якіх няма карысьці, каб нам спажываць у сьветлую ноч Уваскрасеньня Ягнё Божае, што было прынесенае ў ахвяру за нас, дадзенае вучням на Тайнай Вячэры, і што разганяе цемру няведаньня зьзяньнем уваскрасеньня. (Двойчы)

Гасподнія мучанікі, вы кожнае месца асьвячаце і ўсякую немач аздараўляеце, дык молім вас: "Маліцеся, каб душам нашым вызваліцца ад варожых сецяў".

Слава... цяпер...

Багародзічны. Нябесныя сілы ў песьнях славяць Цябе, Поўная ласкі Дзева Маці; з імі і мы выслаўляем сынараджэньне Тваё, Багародзіца: Маліся за збаўленьне душаў нашых.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст