Галоўная > Перад Постам > Панядзелак сырны ўвечары

Панядзелак сырны ўвечары


19 траўня 2010.

На "Госпадзе, Цябе клічу...": песьні звычайныя з актойху належнага тону і з мінэі


Вершапесьні

(Тон 8). Пасьпяшым ачысьціцца ад нашых правінаў пастом, міласэрнасьцю і любоўю да бедных, каб увайсьці ў хорам Жаніха Хрыста, які дае нам веліч зьмілаваньня. (Двойчы).

Мучанікі Гасподнія, просім вас, маліце Бога нашага, і выпрасіце душам нашым багацьце дабротаў і ачышчэньне ад шматлікіх правінаў.

Слава... цяпер....

Багародзічны. Усяслаўную і ўсячыстую Багародзіцу набожна ўславім, як сапраўдную Маці Божую, і скажам Ёй з анёлам "Радуйся". Радуйся, Маці сьвятая ўцелавёнага Сына Божага; Радуйся, жыльлё Сьвятога Духа; Радуйся Ты, што молішся заўсёды за збаўленьне душаў нашых.


Вярнуцца назад