песьні звычайныя з актойху належнага тону і з мінэі
Вершапесьні
(Тон 8).
Пасьпяшым ачысьціцца ад нашых правінаў
пастом, міласэрнасьцю і любоўю да бедных, каб увайсьці ў хорам Жаніха Хрыста,
які дае нам веліч зьмілаваньня. (Двойчы).
Мучанікі Гасподнія, просім вас, маліце Бога нашага, і
выпрасіце душам нашым багацьце дабротаў і ачышчэньне ад шматлікіх правінаў.
Слава... цяпер....
Багародзічны.
Усяслаўную і ўсячыстую Багародзіцу
набожна ўславім, як сапраўдную Маці Божую, і скажам Ёй з анёлам "Радуйся".
Радуйся, Маці сьвятая ўцелавёнага Сына Божага; Радуйся, жыльлё Сьвятога Духа;
Радуйся Ты, што молішся заўсёды за збаўленьне душаў нашых.