Галоўная > Перад Постам > Чацьвер сырны ўвечары
Чацьвер сырны ўвечары19 траўня 2010. |
|
На "Госпадзе, Цебе клічу...": песьні звычайныя з актойху належнага тону і з мінэі Вершапесьні (Тон 2). Божыя пакутнікі, не палюбіўшы зямной уцехі, удастоіліся нябесных дабротаў і сталіся суграмадзянамі анёлаў; малітвамі іх, Госпадзе, зьмілуйся нада мною і збаў мяне. Слава... цяпер.... Крыжабагародзічны. Убачыўшы, як на дрэве вісіць сьпелая вінаградная гронка, якую Ты, Чыстая, ва ўлоньні беззаганным Тваім насіла, Ты з плачам усклікнула: "Пралі, Сыне і Дабрачынца мой, слодыч Боскага пацашэньня, што адымае п'янства грэшных пажаданьняў, дзеля мяне, якая нарадзіла Цябе, адзіны Добра-сардэчны".Далей увесь парадак вячэрні ў Вялікі Пост. Вярнуцца назад |