Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » Чацьвер сырны ўвечары


 

 

Чацьвер сырны ўвечары

На "Госпадзе, Цебе клічу...": песьні звычайныя з актойху належнага тону і з мінэі


Вершапесьні

(Тон 2). Крыж Гасподні, для тых, што няспынна пакланяюцца яму, – перапона для асалодаў цялесных і закон устрыманасьці; узіраючыся ўвесь час на Таго, хто на ім быў прыбіты, яны расьпінаюць целы свае з іхнімі пажаданьнямі і грэшнымі нахіламі. Дык бярэм прыклад з іх, чыстым пастом атоесамімся з Тым, хто мукамі сваімі чалавекалюбна атоесаміўся з намі, даў нам сваю прыроду, непадуладную цярпеньням, і веліч зьмілаваньня. (Двойчы)

Божыя пакутнікі, не палюбіўшы зямной уцехі, удастоіліся нябесных дабротаў і сталіся суграмадзянамі анёлаў; малітвамі іх, Госпадзе, зьмілуйся нада мною і збаў мяне.

Слава... цяпер....

Крыжабагародзічны. Убачыўшы, як на дрэве вісіць сьпелая вінаградная гронка, якую Ты, Чыстая, ва ўлоньні беззаганным Тваім насіла, Ты з плачам усклікнула: "Пралі, Сыне і Дабрачынца мой, слодыч Боскага пацашэньня, што адымае п'янства грэшных пажаданьняў, дзеля мяне, якая нарадзіла Цябе, адзіны Добра-сардэчны".


Далей увесь парадак вячэрні ў Вялікі Пост.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст