Галоўная > Перад Постам > Субота сырная - сьв. айцоў
Субота сырная - сьв. айцоў19 траўня 2010. |
|
Памяць сьвятых і баганосных айцоў, посьнікаў і манахаў
Вячэрня (у пятніцу ўвечары) На "Госпадзе, Цябе клічу...": (Тон 8). Радуйся, Ягіпет верны, радуйся, сьвятая Лібія, радуйся, выбраная Тэбаіда; радуйцеся, усякае месца, горад і краіна, што ўзгадавалі грамадзянаў валадарства нябеснага, узрасьцілі іх устрыманасьцю і подзьвігамі, і аддлі іх, дасканалых, Богу. Яны – сьветачы душаў нашых, што зазьзялі духоўна на ўвесь сьвет цудамі, магутнымі знакамі і ўчынкамі. Дык усклікнем усе: "Блаславёныя айцы, маліцеся за збаўленьне душ нашых". (Двойчы) Хто з тых, што нарадзіліся на зямлі, зможа расказаць вашы цудоўныя жыцьці, сусьветныя айцы? Які язык здольны ўславіць вашыя духоўныя подзьвігі, практыкаваньні ў дабрадзейнасьцях, умярцьвленьне цела, змаганьне з пажаданьнямі ў нядрэмнасьці, у малітвах, у сьлёзах? Вы на сьвеце жылі быццам анёлы, перамогшы бесаўскія сілы, чынячы цудоўныя і вялікія знакі. Дык маліцеся цяпер за нас, блаславёныя, каб нам атрымаць вечную радасьць. (Двойчы) Слава... (Тон 6). Захаваўшы вобраз Божы непашкоджаным, вы наставілі розум ваш на змаганьне са згубнымі пажаданьнямі: мужна абуздаўшы вашую прыроду, вы падпарадкавалі горшае лепшаму, цела пакарылі духу. Дзеля гэтага вы, жыхары пустыні і падзьвіжнікі, сталіся найвышэйшым прыкладам для манахаў, і выдатным правілам дабрадзейнасьцяў для ўсіх, што імкнуцца да Бога. Цяпер, прабываючы ў небе, быццам у чыстым люстры, бачыце Сьвятую Тройцу, молячыся няспынна за тых, што з вераю і любоўю шануюць вас.Цяпер...: дагматык належнага тону. Пракімен дня: Чытаньне кнігі прарока Захара (8:19-23) Так кажа Госпад: "Пост чацьвертага, пост пятага, пост сёмага і пост дзесятага месяца хай заменіцца для дому Юды ў радасьць, вясельле і сьвята прыемнае. Дык узрадуйцеся і палюбіце праўду і супакой". Так кажа Госпад Усемагутны: "У будучыні прыйдуць людзі, жыхары многіх местаў. Жыхары аднаго места, ідучы да другога, будуць казаць: Пойдзем аддаць хвалу Госпаду, шукаць Госпада сіл – і я таксама іду. І так вось шматлікія людзі, магутныя народы будуць шукаць Госпада сіл, каб аддаць хвалу Яму". Так кажа Госпад Усемагутны: "У тыя дні станецца, што дзесяць мужоў з розных народаў і моваў, схопяцца за край вопраткі мужа з Юды, кажучы: Хочам ісьці з вамі, бо мы чулі, што з вамі Бог".
Вершапесьні (Тон 2). Ачысьцім, браты, ад усякай брыдоты нашыя целы і душы, запалім сьвечы душаў нашых полымем любові да ўбогіх, і ня будзем больш абмаўляць адзін аднаго: бо вось настаў час, калі Жаніх прыходзіць даць кожнаму паводле ўчынкаў яго. Дык увойдзем разам з мудрымі дзевамі да Хрыста, і ўсклікнем, як некалі разбойнік: "Успомні нас, Госпадзе, калі прыйдзеш у валадарства Тваё". (Двойчы)Сьвятых мучанікаў малітвамі і ўслаўленьнем Хрыста ўсякая мана разьвейваецца, і род людзкі вераю збаўляецца. Слава... (Тон 8). Сёньня аддаем пашану вам, сьвятыя манахі, айцы і настаўнікі: ад вас і мы навучыліся хадзіць па правых сьцежках Шчасьлівыя вы, бо, паслужыўшы Хрысту і перамогшы варожую сілу, вы сталіся субяседнікамі анёлаў і спаўжыхарамі ўсіх сьвятых і праведнікаў. З імі разам маліцеся Госпаду, каб Ён зьмілаваўся над намі.Цяпер... Багародзічны. Радуйся, скарбніца чысьціні; радуйся, нярэчыўнага Сьвятла чыстае жыльлё; радуйся, Начальніца збаўленьня нашага, апосталаў прапаведаваньне; радуйся, пахвала мучанікаў; радуйся, спаўненьне прароцкіх сказаньняў; радуйся, Краса падзьвіжнікаў і манахаў, і збаўленьне верных.Адпушчальныя Трапары (Тон 4). Слава... цяпер... Багародзічны (тон 4). Тайна спрадвеку ўкрытая і анёлам няведамая праз Цябе, Багародзіца, тым, што жывуць на зямлі, сталася яўнаю: Бог прыняў цела ад Цябе, спалучыўшы ў сабе без зьліцьця дзьве прыроды і, пацярпеўшы дзеля нас дабравольна на крыжы, уваскрасіў ім першастворанага і выбавіў ад сьмерці душы нашыя.Літургія Трапары Трапар (тон 4). Кандак (тон 8). Ты, Госпадзе, праславіў сабор сьвятых баганосных айцоў, прапаведнікаў набожнасьці і нязбожнасьці ўтаймавальнікаў, што прасьвятлілі ўвесь сьвет. Малітвамі іх, захавай у супакоі тых, што славяць і ўзьвялічваюць Цябе і пяюць: Алілуя.Пракімен Верш. Хай хвала Божая будзе на вуснах іх, а мячы двусечныя ў руках іх.Апостал: Рым 14:19-23; 16:25-27. Алілуя. Верш. Весяліцеся ў Госпадзе і радуйцеся, праведныя.Евангельле: Мц 6:1-13. Прычасьнік. Вярнуцца назад |