Галоўная > Літургічныя пераклады > Асьвячэньне ківота (пер. а. Сяргей Стасевіч)
Асьвячэньне ківота (пер. а. Сяргей Стасевіч)16 жніўня 2010. |
|
Ківот ставіцца на тэтраподзе і сьвятар кадзіць яго з 4 бакоў і кажа малітву: Сьвятар: Божа і Госпадзе велічнае славы, Божа Сабаот, Ты прароку свайму Майсею абвясьціў, кажучы: Зрабі мне ківот сьведчаньня, пакрыты золатам. Таксама і мы, слугі твае, шматлікія ласкі дарам атрымаўшы, з ўдзячнасьцю і скрухай молімся тваёй вялікасьці, каб і на гэты ківот, выраблены для захаваньня ўсячыстага Цела і Крыві Сына Твайго, Ты паслаў ласку свайго блаславеньня, і блаславіў, і асьвяціў і ачысьціў яго, каб усе удзячныя слугі твае, якія у страху кланяюцца і ўзносяць хвалу Табе, што ў ім знаходзішся, заўсёды мелі адвагу сьпяваць: "Узьніміся, Госпадзе, у месца спачынку свайго , Ты і ківот сьвятасьці тваёй", і так усклікаючы, апранутыя ў веру, надзею, любоў і праўду, атрымалі бясконцую радасьць жыцьця вечнага. Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Людзі: Амін Сьвятар: Мір усім. Людзі: І твайму духу. Сьвятар: Галовы вашы перад Госпадам схіліце. Людзі: Табе, Госпадзе. Сьвятар: Госпадзе Божа наш, зважай зараз на малітву мяне, нягоднага слугі Твайго, і пашлі багацьце блаславеньня твайго на ківот гэты, і асьвяці яго Духам тваім Сьвятым праз акрапленьне гэтай асьвячанай вадою, каб ён стаўся годным ёмішчам усячыстага Цела і пачэснае Крыві Хрыста Твайго. Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін Сьвятар кропіць ківот асьвячанай вадой і кажа: + Бласлаўляецца і асьвячаецца гэты ківот праз акрапленьне гэтай асьвячанай вадою, у імя Айца, і Сына, і сьвятога Духа. Амін (Тройчы). Вярнуцца назад |