Ківот ставіцца на тэтраподзе і сьвятар кадзіць яго з 4 бакоў і кажа малітву:
Сьвятар: Божа і Госпадзе велічнае славы, Божа Сабаот, Ты прароку свайму Майсею абвясьціў, кажучы: Зрабі мне ківот сьведчаньня, пакрыты золатам. Таксама і мы, слугі твае, шматлікія ласкі дарам атрымаўшы, з ўдзячнасьцю і скрухай молімся тваёй вялікасьці, каб і на гэты ківот, выраблены для захаваньня ўсячыстага Цела і Крыві Сына Твайго, Ты паслаў ласку свайго блаславеньня, і блаславіў, і асьвяціў і ачысьціў яго,
каб усе удзячныя слугі твае, якія у страху кланяюцца і ўзносяць хвалу Табе, што ў ім знаходзішся, заўсёды мелі адвагу сьпяваць: "Узьніміся, Госпадзе, у месца спачынку свайго , Ты і ківот сьвятасьці тваёй", і так усклікаючы, апранутыя ў веру, надзею, любоў і праўду, атрымалі бясконцую радасьць жыцьця вечнага.
Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін
Сьвятар: Мір усім.
Людзі: І твайму духу.
Сьвятар: Галовы вашы перад Госпадам схіліце.
Людзі: Табе, Госпадзе.
Сьвятар: Госпадзе Божа наш, зважай зараз на малітву мяне, нягоднага слугі Твайго, і пашлі багацьце блаславеньня твайго на ківот гэты, і асьвяці яго Духам тваім Сьвятым праз акрапленьне гэтай асьвячанай вадою, каб ён стаўся годным ёмішчам усячыстага Цела і пачэснае Крыві Хрыста Твайго. Бо Табе належыцца ўсякая слава, пашана і пакланеньне, Айцу, і Сыну і Сьвятому Духу, цяпер, і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін
Сьвятар кропіць ківот асьвячанай вадой і кажа:
+ Бласлаўляецца і асьвячаецца гэты ківот праз акрапленьне гэтай асьвячанай вадою, у імя Айца, і Сына, і сьвятога Духа. Амін (Тройчы). |