Галоўная > Першы тыдзень Посту > І нядзеля посту - увечары
І нядзеля посту - увечары27 лютага 2011. |
|
На "Госпадзе, Цябе клічу..." чатыры песьні актойха належнага тону, пасьля тры наступныя Трыядзі: (Тон 4): Дай мне скруху, адвярненьне ад злога і дасканалую паправу, бо я заграз у пажаданьнях цялесных і аддаліўся ад Цябе, Божа і Уладару ўсіх. Ня маю іншай надзеі, апроч Цябе: дык у вялікай міласэрнасьці Тваёй збаў мяне, заблуднага, Ісусе ўсемагутны, Збавіцелю душаў нашых. Майсей дзівосны, ачысьціўшыся пастом, бачыў Жаданага. Пераймаючы яго, душа мая, у дзень устрыманасьці ачысьціся ад злога, каб магчы ўбачыць адзінага добрага і чалавекалюбнага Госпада, які дае табе адпушчэньне, ачышчэньне і збаўленьне. (Тон 6): Пачнем сёньня, браты, радасна другі тыдзень посту, і будзем непахісна трымаць яго кожны дзень. Быццам Ільля Тэсьбіцянін, зробім сабе калясьніцу з чатырох дабрадзейнасьцяў, узвысім розум, вызваліўшы яго ад пажадлівасьці, узброім цела чысьцінёю, і пойдзем на пераможнае змаганьне з ворагам. Тры песьні і багародзічны з мінэі. Уваход з кадзілам. Вялікі пракімен: "Ты, Божа, даў спадчыну...".
(Тон 8): Прыйдзеце, ачысьцім сябе міласьцінамі і шчодрасьцю для ўбогіх, не трубячы і не разгалошваючы пра нашу дабрачыннасьць: хай левая рука ня ведае што робіць правая, каб чванлівасьць не зруйнавала пладоў міласьціны; але ўсклікнем Таму, хто ведае ўсе тайны: "Ойча, адпусьці нашыя правіны, як Чалавекалюбец". (Двойчы) Мучанікі Гасподнія, вы асьвячаеце кожнае месца і лечыце ўсе немачы. Маліцеся цяпер, просім вас, каб нашым душам вызваліцца ад сеці ворага. Слава ... цяпер ... (Тон 8): Нябесныя сілы пяюць хвалу Табе, поўная ласкі Дзева Маці, і мы таксама славім нязьведанае Тваё сынараджэньне. Маліся, Багародзіца, за збаўленьне душаў нашых. Вярнуцца назад |