Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » І нядзеля посту - увечары


 

 

І нядзеля посту - увечары

На "Госпадзе, Цябе клічу..." чатыры песьні актойха належнага тону, пасьля тры наступныя Трыядзі:

(Тон 4): Дай мне скруху, адвярненьне ад злога і дасканалую паправу, бо я заграз у пажаданьнях цялесных і аддаліўся ад Цябе, Божа і Уладару ўсіх. Ня маю іншай надзеі, апроч Цябе: дык у вялікай міласэрнасьці Тваёй збаў мяне, заблуднага, Ісусе ўсемагутны, Збавіцелю душаў нашых.

Майсей дзівосны, ачысьціўшыся пастом, бачыў Жаданага. Пераймаючы яго, душа мая, у дзень устрыманасьці ачысьціся ад злога, каб магчы ўбачыць адзінага добрага і чалавекалюбнага Госпада, які дае табе адпушчэньне, ачышчэньне і збаўленьне.

(Тон 6): Пачнем сёньня, браты, радасна другі тыдзень посту, і будзем непахісна трымаць яго кожны дзень. Быццам Ільля Тэсьбіцянін, зробім сабе калясьніцу з чатырох дабрадзейнасьцяў, узвысім розум, вызваліўшы яго ад пажадлівасьці, узброім цела чысьцінёю, і пойдзем на пераможнае змаганьне з ворагам.

Тры песьні і багародзічны з мінэі.

Уваход з кадзілам.

Вялікі пракімен: "Ты, Божа, даў спадчыну...".


Вершапесьні

(Тон 8): Прыйдзеце, ачысьцім сябе міласьцінамі і шчодрасьцю для ўбогіх, не трубячы і не разгалошваючы пра нашу дабрачыннасьць: хай левая рука ня ведае што робіць правая, каб чванлівасьць не зруйнавала пладоў міласьціны; але ўсклікнем Таму, хто ведае ўсе тайны: "Ойча, адпусьці нашыя правіны, як Чалавекалюбец". (Двойчы)

Мучанікі Гасподнія, вы асьвячаеце кожнае месца і лечыце ўсе немачы. Маліцеся цяпер, просім вас, каб нашым душам вызваліцца ад сеці ворага.

Слава ... цяпер ...

(Тон 8): Нябесныя сілы пяюць хвалу Табе, поўная ласкі Дзева Маці, і мы таксама славім нязьведанае Тваё сынараджэньне. Маліся, Багародзіца, за збаўленьне душаў нашых.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст