Галоўная > Новы Запавет (кс. Чарняўскі) > Другі ліст Карынтіянам

Другі ліст Карынтіянам


13 траўня 2011.

01020304050607080910111213

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Уступ ліста - адрас

1.     Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста, і Тымотэй, брат - Божаму Касьцёлу ў Карыньце з усімі сьвятымі, што ў Ахаі.

2.     Ласка вам і супакой (мір) ад Бога, Айца нашага, і Госпада, Езуса Хрыста.

Прывітаньне і падзяка

3.     Багаслаўлены (Праслаўлены) Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, Айцец міласэрдзя і Бог усякае пацехі,

4.     Які цешыць нас у кожным нашым горы, каб мы самі маглі цешыць тых, каторыя ў якой колечы бядзе пацехаю, якую атрымоўваем ад Бога.

5.     Бо як у нас памнажаюцца (павялічаюцца) цярпеньні Хрыстовы, так і праз Хрыстуса павялічаюцца пацяшэньні ў нас.

6.     Дык калі мы пераносім гора (цярпеньні) дык для заахвоты і для збаўленьня вашага; а калі мы цешымся, дык для вашага суцяшэньня, што і вы стойка пераносіце гэтыя самыя цярпеньні (мукі), каторыя мы перажываем.

7.     А што да вас надзея наша вялікая, бо ведаем, што як вы (ёсьць) ўдзельнікамі мукаў, так і супольнікамі нашай радасьці.

8.     Ня хочам, браты, каб вы ня ведалі, якое гора засьцігла нас у Азіі, як нас страшна прыжмяла панад сілы, што не хацелася жыць.

9.     Мы самі ў сабе адчувалі прысуд сьмерці, каб не пакладацца на самых сябе, але на Бога, каторы ўскрашае памёршых.

10. Ён выбавіў нас ад раптоўнае небясьпекі сьмерці, дый будзе выбаўляць. Маем мы ў Ім надзею, што і далей будзе нас выбаўляць (ратаваць).

11. За ўспамогай вашых маленьняў за нас, каб дзеля іх, многія падзяку складалі за нас.

Зьмена мэты місыйнай падарожжы Паўлы

12. Пахвалай для нас - сьведчаньне (доказ) нашага сумленьня, бо ў прастаце сэрца ды ў шчырасьці перад Богам, а не па дачаснай (людзкай) мудрасьці, але ў ласцы паступалі мы на сьвеце, асабліва ў вас.

13. Ня пішам вам нічога лішняга, як толькі тое, што вы чыталі і што разумелі (чулі). Спадзяюся, што і да канца будзеце нас разумець.

14. Вы ўжо часьцічна зразумелі нас, што мы будзем вашаю пахвалаю, так як вы нашаю ў дзень Госпада нашага Езуса (Хрыста).

15. З такім даверам я ўжо раней рыхтаваўся прыбыць да вас, каб атрымалі паўторную ласку,

16. а ў далейшым ад вас направіцца ў Македонію, а з Македоніі зноў наведаць вас, каб вы адтуль правялі мяне ў Юдэю.

17. Калі я ўсё гэта планаваў, ці рабіў гэта неабдумана? Ці рашаючыся на гэта, рашаў па чалавечаму (па цялеснаму), каб было ў мяне адначасна: "Так, так" - "не, не".

18. Як верны (сьведка Бог) Бог, так слова наша да вас не было: "так" і "не!"

19. Дык жа Сын Божы Езус Хрыстус, аб Якім мы вас вучылі (вясьцілі): я і Сільванус і Тыматэй ня быў: "так" і "не", але ў Ім было "так".

20. Колькі бо абяцаньняў Божых, усе яны ў Ім - "так". Таму таксама праз Яго кажацца нашае "Амэн" Богу на хвалу.

21. А Тым, хто нас спасіляе разам з вам ў Хрысьце, ды хто нас намасьціў (памазаў) - Бог.

22. Ён палажыў на нас пячаць сваю ды пакінуў задатак (заруку) Духа ў сэрцах нашых.

23. Дык прызываю на сьведку душы маёй Бога, што ашчаджаючы (шкадуючы) вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт.

24. Не дзеля таго, каб аказаць нашу ўладу ня верай вашай, бо мы супрацоўнікі (памагатары) вашае радасьці, бо ў веры вы моцныя (стойкія).

01020304050607080910111213

 

2.1. Я рашыўся, каб не ісьці да вас зноў з горыччу (у смутку).

2.     Калі я вас засмучу, а хто мяне парадуе, калі ня той, хто быў мною засмучаны?

3.     Пісаў я вам пра гэта, каб прыбыўшы не перажываць долю ад тых, ад якіх належалася б радавацца: дарэчы я перакананы адносна ўсіх вас, што мая радасьць таксама вашаю радасьцю.

4.     З вялікім жалем і зжацьцем сэрца ды са сьлязамі пісаў я вам, не дзеля таго, каб засмуціць вас, але каб вы адчулі якую вялікаю маю любоў я да вас.

5.     Калі хто стаўся прычынай смутку, то не мяне засмуціў, але каб лішне не сказаць - нейкаю долю ўсіх вас.

6.     Такому хопіць кара, вызначана большасьцю,

7.     але лепш выпадае такому дараваць ды пацешыць, падтрымаць яго духова, каб лішня згрызота яго ня грызла (не ахапіла).

8.     Таму перасьцерагаю вас, каб аказалі такому любоў.

9.     З гэтаю мэтаю напісаў, каб вас праверыць, ды каб пераканацца, ці вы ў гэтым паслухмяныя.

10. Каму вы дароўваеце, таму і я, бо я, калі каму прабачыў, дык прабачыў дзеля вас на віду Хрыста,

11. каб ня зьвёў нас шатан, бо подступы (хітрыкі) яго добра нам вядомыя.

12. Калі я прыбыў у Троаду, вясьціў Хрыстову Эвангелію, а брама была мне адкрыта ў Госпаду,

13. дух мой безпакоіўся, бо не спаткаў Тытуса, свайго брата. Таму я разьвітаўся і падаўся ў Македонію.

Абарона Апостальскай улады

Дастойнасьці Апостальскага пакліканьня

14. Хай будзе Богу падзяка за тое, што дае нам перамагаць у Хрысьце заўсёды дый праз нас усюды пах свайго пазнаньня.

15. Мы вось мілым Богу пахам Хрыста роўна для тых, што дабіваюцца збаўленьня, як і для тых, што ідуць на загубу:

16. для адных гэта пах труючы - на сьмерць, а для другіх гэта пах жыцьцятворны (ажыўляючы) - на жыцьцё. І хто спасобны на гэта?

17. Мы не фальшуем (паганім) Слова Божага як многія, але мы са шчырага сэрца ад Бога і на віду Бога вясьцім у Хрысьце Слова Божае.

01020304050607080910111213

 

Апосталы і Майсей

3.1. Ці пачнём зноў сябе рэкамендаваць? Або ці будзем трэбаваць, як некаторыя, паручаючых лістоў да вас, або ад вас?

2.     Вы ёсьць нашым лістом, напісаным у сэрцах нашых, лістом, які ведаюць і чытаюць усе людзі.

3.     Вы сабою ўяўляеце праз нашу паслугу, што вы лістом Хрыстовым, лістом напісаным не атрамэнтам, але Духам Бога Жывога; не на каменных табліцах, але на жывых табліцах сэрцаў.

4.     Так давераем Богу праз Хрыста.

5.     Не ўважаем, што мы аб сабе нешта можам прыдумаць, як ад сябе, але наша гэта магчымасьць ад Бога.

6.     Ён учыніў нас спасобнымі слугамі (служыцелямі) Новага Прымірэньня: не па літары, але па Духу; бо літара - забівае, а Дух - ажыўляе.

7.     Калі паслугаваньне сьмерці, выкінута літарамі на каменьні было так слаўным, што сыны Ізраеля не маглі глядзець на твар Майсея дзеля хвалы твару ягонага прамінаючай -

8.     дык ці многа больш павінна быць слаўным служэньне духа (паслугіваньне духа).

9.     Калі бо паслугаваньне на загубу - хвалою, дык тым болей багатым у хвалу будзе паслугаваньне справядлівасьці.

10. Гэтая слава не аказваецца слаўнай з гэтае стараны па прычыне перавышаючай будучай славы.

11. Калі вось тое прамінаючае было слаўным, то тым больш будзе слаўным тое, што трывае (вечнае).

12. Дык вось маючы такую надзею, мы дзейнічым з вялікім даверам (адкрытасьцю),

13. а не як Майсей, каторы закрываў сабе твар, каб сыны Ізраеля не глядзелі на прамінаючую яснасьць.

14. Ды атупелі іх розумы. І аж да цяперашняга дня, калі чытаюць Старое Прымірэньне - гэта заслоня засланяе ім, бо толькі ў Хрыстусе адсланяецца.

15. Ды па сёньняшні дзень, калі чытаюць Майсея, засланка ляжыць на іхніх сэрцах.

16. А калі хто зьвяртаецца да Госпада - засланка ападае.

17. Госпад - Духам, а дзе Дух Госпадаў - там свабода.

18. Мы ўсе з адкрытым воблікам аглядаем хвалу - яснасьць Госпадаву, быццам у люстры і пераменяецца за дзеяньнем Госпадавага Духа з яснасьці ў яснасьць у Ягонае падабенства (вобраз).

01020304050607080910111213

 

4.1. Дзеля таго маючы з міласэрдзя Божага гэтае паслугаваньне - не падаем духам.

2.     Наадварот, мы стрымліваемся ад скрытых бязстыдных учынкаў, не пускаемся (не кідаемся) ў хітрыкі, ды не фальшуем (крывім) Слова Божага, але адкрытым вяшчэньнем праўды рэкамандуем (прадстаўляем) сябе перад Богам кожнаму сумленнаму чалавеку (сумленьню ўсіх людзей).

3.     Калі наша Эвангелія закрыта, дык закрыта для тых, што ідуць на загубу,

4.     няверучым, каторым баговішча - ідал гэтага сьвету засьляпіў розум, каб не зьзяла для іх сьвятло Эвангеліі аб славе Хрыста, Каторы вобразам нябачнага Бога.

5.     Мы не самых сябе апавяшчаем (выяўляем), але Хрыста Езуса, Госпада, а самы сябе вашых слугаў у (Хрысьце) Езусе.

6.     Бо Сам Бог, Каторы загадаў: "Хай з цемры засьвеціць сьвятло" - асьвяціў нашыя сэрцы, каб асьвяціць нас для пазнаньня хвалы Божай у вобліку Хрыста.

Беды і надзеі Апостальскага жыцьця

7.     Нажаль, мы гэта багацьце (скарб) носім у гліняных пасудзінах, каб было відаць (ясна), што гэна вялізарная моц (магута) ад Бога, але не ад нас паходзіць.

8.     Мы зусюль маем беды, але не падаем у роспач (не прыдушаны); жывём у недастатку, але не бядуем,

9.     цярпім прасьледы - але не пакінуты; павалены - але ня гінем.

10. Носім у целе нашым заўсёды кананьне Езуса, каб жыцьцё Езуса выявілася ў целе нашым.

11. Нам, каторыя жывём, вечна пагражае сьмерць дзеля Езуса, каб жыцьцё Езуса выявілася на нашым сьмяротным целе.

12. Так што сьмерць дзейнічыць у нас, а жыцьцё у вас.

13. Мы маем такі самы дух веры, аб якім напісана: "Я ўверыў і таму прамовіў". Дык мы верым і таму гаворым,

14. ведаючы, што Той, Хто ўскрасіў Госпада Езуса, таксама і нас уваскрэсіць з Езусам ды паставіць разам з вамі.

15. А ўсё ж гэта дзеля вас, каб шчодрасьць тым большую выклікала ў многіх удзячнасьць на хвалу Богу.

16. Таму мы і перажываем, бо хоць наш навонкавы чалавек чэзьне, то аднак той, што ўнутры з дня на дзень аднаўляецца.

17. Бо малое цяперашняе цярпенне рыхтуе нам невымоўную і вечную хвалу (у небе) ў будучым веку.

18. Бо мы не глядзім на тое, што бачнае (відомае), але на тое, што ня бачнае (не відомае), бо відомыя рэчы - дачасныя, а ня бачныя (ня відзімыя) - вечныя.

01020304050607080910111213

 

На віду апошніх спраў

5.1. Ведаем, што калі дачасны (зямны) наш дом, хаціна, знішчэе, то маем у Бога дом не рукамі зроблены, але вечны ў небе.

2.     Таму мы цяпер уздыхаем, прагнучы перабрацца ў наш нябесны храм,

3.     калі толькі будзем адзетыя, а не без адзетку (не надзетыя).

4.     Вось мы, знаходзячыся ў гэтай хаціне, згараваныя ўздыхаем, хочучы не пазбыцца яе, але прыадзецца ў новае адзеньне, каб тое, што сьмяротнае ахоплена было жыцьцём,

5.     на гэта Бог нас і стварыў, каб даць нам задатак Духа.

6.     Дзеля таго мы заўсёды ў добрым настраеньні, хоць ведаем, што пакуль жывём ў целе, мы падарожнікамі, далёкімі ад Госпада.

7.     Тут бо жывём вераю, а не агляданьнем (у хвале Бога).

8.     Мы аднак жывём надзеяй ды маем добрую волю - лепш пакінуць цела і стануць у прысутнасьці Госпада (Бога).

9.     Таму стараемся падабацца Яму, ці мы з Ім, ці далёка ад Яго.

10. Усе бо мы мусім стануць перад трыбуналам Хрыста, каб кожны атрымаў належную яму заплату - за добрыя, ці ліхія ўчынкі (пакуль жыў), дапушчаны ў целе.

Апостальская дзейнасьць

11. Пранятыя боязьзю Госпада - наварачаем (пераконваем) людзей. Перад Богам усё ў нас адкрыта. Спадзяюся, што і для сумленьняў вашых - мы адкрытыя.

12. Кажам вам гэта, не каб зноў вам сябе зарэкамандаваць, пахваліцца, але каб даць вам магчымасьць пахваліцца намі, каб маглі вы што сказаць людзям, што хваляцца навонкавасьцю, а не дабратой сэрца.

13. Калі мы адлічаемся (ад другіх) розумам - для Бога, калі скромнічым - дзеля вас.

14. Бо любоў (да) Хрыста прынукае нас, разсуджаючых гэта так, калі Хрыстус памёр за ўсіх, дык мы ўсе паўміралі.

15. А за ўсіх памёр (Хрыстус) Ён таму, каб тыя, што жывуць, ужо не для сябе жылі, але для Таго, Хто за іх памёр і ўваскрос.

16. Таму і мы ад гэтага часу (адсюль) ня знаем нікога адносна цела, калі мы і Хрыстуса пазналі адносна цела (як чалавека), дык ужо адцяпер ня знаем.

17. Бо хто ў Хрысце - новае тварэньне; старадаўняе - мінула, а цяпер усё новае.

18. Усё жа ад Бога. Ён пагадзіў нас з сабою праз Хрыста, і перадаў нам паслугу (паслугаваньне) гадненьня (паяднаньня, гаджэньня),

19. бо вось Богу Хрыстусе пагадзіў сьвет з Сабою, не ўлічаючы іхніх злачанстваў, ды паручыў нам слова гаджэньня (яднаньня).

20. Дык мы замест Хрыста спаўняем місію ад Бога, напамінаюча вас: ад Хрыста ўмаляем: Пагадзіцеся з Богам!

21. Бо Ён Таго, Хто ня меў граха, учыніў ахвяраю за грэх (грэхам), каб мы ў Ім сталіся справядлівасьцю Божай (справядлівымі перад Богам).

01020304050607080910111213

 

6.1. Мы як супрацоўнікі Божыя (Хрыстовыя) перасьцерагаем вас: каб вы не марнавалі (надарма не прымаем) ласкі Божай:

2.     Ён кажа: "У час адпаведны (прыдатны) выслухаў Я Цябе ды ў дзень збаўленьня ўспамог Цябе". Вось цяпер пажаданы час, вось жа цяпер дзень збаўленьня!

3.     Не даючы нікому магчамасьці горшыцца, каб не высьмеялі (нашай) паслугі, наадварот

4.     аказваемся слугамі Бога ўсім: праз вялікаю цярплівасьць, у бядзе, у недастатках, у ўцісках,

5.     у нешчасьцях, у вязніцах, у бунтах, у трудох, у недаспаннях, у пастах,

6.     у чыстасці, у мудрасьці, у вялікадушшах, у дабраце, у Духу Сьвятым, у шчырай любові,

7.     у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праўды ў правай і левай руцэ,

8.     у пашане (у чэсьці) і ў ганьбе, у добрай і ліхой славе, як звадыяшы, а ўсёж тыкі праўдамоўныя, быццам няведамыя, а ўсёж добра вядомыя,

9.     быццам ўміраючыя, а вось жывём, быццам караныя, але не замораныя,

10. як бы сумныя але заўжды вясёлыя, быццам убогія, а ўсё ж узбагачаючыя многіх, як тыя, што нічога ня маючыя, а ўсё маючыя.

Перасьцярогі і вывады

11. Вусны нашыя адкрыліся да вас, Карынтыяне, нашае сэрца расшырылася.

12. Вам ня цесна ў нас, цесна - у вашых сэрцах.

13. Адгаджаючыся нам у той сам спосаб, адкрыйцеся і вы як да сваіх дзяцей гавару.

14. Не запрагайцеся з няверучымі пад адно ярмо. Бо што мае супольнага справядлівасьць з несправядлівасьцю? Або якая супольнасьць сьвятла з цемраю?

15. Альбо якая супольнасьць Хрыста з Беліярам, або веручага з няверучым?

16. Або наастатак якая лучнасьць сьвятыні Божай з ідаламі? Бо вы яўляецеся сьвятыняй - храмам Бога Жывога, як кажа Бог: "Пасялюся ў іх і буду хадзіць сярод іх, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам".

17. Таму выйдзіце спаміж іх і адлучыцеся ад іх - кажа Госпад, і не дакранайцеся да нічога нячыстага, а Я вас прыму

18. і буду вам Айцом, а вы будзеце маімі сынамі і дочкамі - кажа Госпад Усёмагутны.

01020304050607080910111213

 

7.1. Дык маючы такія абяцаньні, дарагія, ачысьцьма сябе ад усякага бруду цела і духа, у боязі Божай дасягаючы сьвятасьці.

2.     Прыміце нас! Мы нікога не скрыўдзілі, нікога не зьвялі, нікога не абманулі.

3.     Кажу гэта, не каб вас асудзіць. Казаў ужо, што вы знаходзіцеся ў нашых сэрцах, каб разам жыць і ўміраць.

4.     З велькім даверам адносімся да вас, вельмі хвалюся вамі. Надта цешуся, хвалюся з радасьці ў кожным нашым уціску.

5.     Бо калі мы прыбылі ў Македонію, нашае цела ня мела супакою (палёгкі), але зусюль нам дакучалі: навонкі напасьці, унутры (увонку) - страхі.

6.     Затым Бог, Пацяшыцель пакорных (сьціплых) пацешыў нас прыбыцьцём Тытуса.

7.     І пацешыў ня толькі прыбыцьцём яго, але як разказваў нам, якую радасьць (пацеху) адчуў у вас, аб вашых сьлёзах, аб вашай тузе (чаканьні), аб вашых клопатах аба мне, з гэтага радаваўся я тым болей.

8.     Хоць можа вас і засмуціў сваім лістом, але не шкадую гэтага. Калі б і пакаіўся б, бачачы, што гэты ліст на нейкі час зусмуціў вас.

9.     Аднак цяпер цешуся, а таму, што вы праўда засмуціліся, але (засмуціліся) смутак быў на наварачэньне. Засмуціліся па Божаму і не пацярпелі ад нас ніякай шкоды.

10. Бо смутак з волі Божай праз пакуту вядзе да збаўленьня, дзеля якога не трэба каіцца, а смутак гэтага сьвету вядзе да сьмерці.

11. Гэта вось, што вы засмуткавалі з волі Божай - выклікала ў вас руплівасьць, абарону, абурэньне, боязь, тугу, узгарачэньне ды патрэбу прыняцця кары. Ва ўсім гэтым паказаліся вы беззаганнымі ў гэтай справе.

12. Затым, калі я вам гэта напісаў, дык не дзеля таго, хто спрычыніў крыўду і не дзеля таго, хто пацярпеў, але каб выказаць вам перад Богам сваю зацікаўленасьць.

13. Такім чынам мы адчулі радасьць. А наша радасьць узмацавалася тым больш радасьцю якую спазнаў Тытус усімі вамі падтрыманы на духу.

14. Не набыў стыду тым, што пахваліўся вамі перад ім. Падобна як усё гаварылі мы праўдзіва, як праўдзівай ёсьць наша пахвала дзеля Тытуса.

15. Сэрца ягонае яшчэ мацней туліцца да вас, калі прыпамінае вашу паслухмянасьць дый тое, як вы прынялі яго з боязьзю і перажываньнем (дрыгоцьцем).

16. Цешуся, што ва ўсім магу на вас палажыцца.

01020304050607080910111213

 

Аб міласьціне ўбогім з Ерузаліма

Шчодрасьць для ўбогіх

8.1. Паведамляем вам, браты, пра тую ласку, якую Бог абдзяліў Македонскія храмы (касьцёлы),

2.     як у цяжкім выпрабаваньні прыгнёту захавалі вялікую радасьць і як скрайняяя беднасьць выявілася багата прастадушнасцю.

3.     яны, сьведчу, па магчымасьці, ды над магчамасьць дабравольна

4.     дужа прасілі нас пазволіць ім супрацоўнічыць з намі ў дапамозе сьвятым.

5.     Яны ж над наша спадзяваньне ахвяравалі сябе самых найперш Госпаду, а затым нам па волі Божай.

6.     Дзеля таго прасілі Тыта (Ціта), каб як ён гэта ўжо пачаў, так таксама завяршыў гэтую справу міласэрнасьці адносна вас.

7.     І як вы ва ўсім былі шчодрымі: у веры, у мове, у ведах, ва ўсякай стараннасьці, у любві сваёй да нас, каб і ў гэтым былі шчодрымі.

8.     Кажу гэта не як загадваю, але хочучы выпрабаваць на ўзор іншых руплівасці і вашу любоў.

9.     Вы знаеце дабрату (міласцівасьць) Госпада нашага Езуса Хрыста, Каторы будучы багатым, дзеля нас стаўся бедным, каб Сваёю беднасьцю нас узбагаціць.

10. Я вам даю гэту параду, бо гэта карысна для вас, бо вы ў мінулым годзе пачалі ня толькі хацець але і дзейнічыць.

11. Давядзіце гэту справу да канца, каб чым ахвотна хацелі падзяліцца - тое споўнілі.

12. Калі ёсьць ахвота (жаданьне), яна выяўляецца не патым, чаго хто ня мае, але па тым, хто што мае.

13. Не вымагаецца, каб іншым было палягчэньне, а вам затрудненьне, але каб была роўнасьць (раўнамернасьць).

14. Хай цяпер ваша лішніца (збытак) пакрые (дапоўніць) іхнюю нястачу (недастатак), а каб так сама іхняя лішніца (збытак) дапоўніў (пакрыў) ваш недастатак, каб так была роўнасьць (раўнамернасьць).

15. Як напісана: "Хто сабраў многа, ня меў лішніцы, а хто мала - ня меў нястачы".

Пасланцы Паўла

16. Дзякуй Богу, што ў сэрцы Тытуса разбудзіў (выклікаў) такую руплівасьць пра вас.

17. Ён ня толькі выслухаў маю просьбу, але будучы вельмі дбалым, дабравольна выбраўся да вас.

18. Разам з ім паслалі мы брата, каторы славіцца па Эвангеліі па ўсіх касьцёлах.

19. Што больш - Ён касьцёламі прызначаны быць сябрам (спадарожнікам) нашага падарожжа ў гэтай добрай справе, якую мы спаўняем на хвалу нашага Госпада адпаведна нашым стараньням.

20. Мы высьцерагаемся, каб нам хто не дакараў дзеля такога мноства ахвяр, паручаных нашаму распараджэньню.

21. Стараемся аб дабро (быць добрымі) ня толькі перад Богам, але і адносна людзей.

22. Паслалі мы з імі брата свайго, дбайнасьць якога шмат у чым выпрабавалі, а каторы цяпер яшчэ больш старанны дзеля вялікага даверу ў вас.

23. Тытус жа маім сябрам (таварышам) і трудзіцца разам са мною дзеля вас, а браты нашыя - пасланцы Касьцёлаў, слава Хрыста.

24. Дакажыце ім адносна Касьцёлаў сваю любоў, каб мы не надарма хваліліся вамі.

01020304050607080910111213

 

9.1. Аб паслузе, якая праводзіцца для сьвятых, няма мне патрэбы пісаць,

2.     бо ведаю пра вашу руплівасьць, якой хвалюся вамі сярод Македонцаў: "Ахая прыгатавана ад мінулага года". Ды так ваша заклапочанасьць заахвоціла многіх да спаборніцтва.

3.     Паслаў затым братоў, каб у гэтым выпадку мая спахвала вамі не была пустой, але як ужо казаў - былі вы прыгатаванымі.

4.     Бо каб прыбылі са мною Македонцы, ды каб засталі вас непрыгатаванымі, засаромілі б нас - ня хочацца казаць -  і вас па гэтай прычыне.

5.     Дык вось палічыў я патрэбным прасіць братоў, каб яны выйшлі да вас перад намі ды загадзя паклапаціліся падрыхтаваць абяцаны дар, як шчодрае багаславенства, а не як вымушаны датак.

6.     Бо так ёсьць: хто скупа сее, той скупа і сажне, а хто шчодра сее, той шчодра і жаць будзе.

7.     Таму хай кожны дае, як дыктуе (рашыўся) сэрца ягонае, не шкадуючы і не змушаючы сябе, бо таго, хто з радасьцю дае - Бог любіць.

8.     Магутны Бог можа шчодра абдзяліць вас усякімі ласкамі - дарамі, каб усюды і ва ўсім мелі вы дастатак. Ды каб вам заставалася яшчэ на добрыя ўчынкі (дабрадзейнасьці).

9.     Як напісана: "Раздаў, даў убогім, справядлівасьць ягоная будзе трываць вечна".

10. А Той, Хто дае насеньне сейбіту, а хлеб да яды ды зерне ваша размножыць і павялічыць плён справядлівасьці вашай.

11. Багатыя ўсім, поўныя прастадушнасьці (прастаты), якая прынукае нас да дзякаваньня Богу.

12. Гэта нашая паслуга ня толькі паможа сьвятым у бядзе, але яшчэ заахвоціць іх да частых падзякаў Богу.

13. Дзеля практыкі (спосабу) такое абслугі будуць яны хваліць Бога за тое, што паслухмяны веры вашай у Эвангеліі Хрыста, ды ў прастадушнасьці сябруеце з імі і з усімі.

14. У сваіх маленьнях за вас выяўляюць міласьць дзеля шчодрай у вас ласкі Бога.

15. Хай будзе падзяка Богу за невыслаўны дар Ягоны!

01020304050607080910111213

 

Абарона Паўла перад закідамі

Аб быццай слабасьці Апостала

10.1. Дарэчы я сам, Павал, перасьцерагаю вас праз ціхасьць і ласкавасьць Хрыстову, вось я, у вас быў уважаны вамі за пакорнага, а цяпер далёкі ад вас залішня суровага да вас.

2.     Дык вось малю вас, каб як прыбуду ня змушаны быў ужыць срогасьці, за якою манюся аднесьціся да тых, каторыя ўважаюць, што паступаем мы паводле цела.

3.     Бо хоць мы жывём у целе, але не ваюем цялесна.

4.     Наша вось зброя баявая не цялесная, але моц Божая да нішчэньня крэпасьцяў, да нішчэньня хітрыкаў.

5.     Ды ўсякую пыху (пыхлівасьць) выступаючаю проціў пазнаньня Бога ды ўсякі розум накланяем слухаць Хрыста.

6.     Пры тым гатовыя пакараць непаслухмянасьць кожнага, калі паслухмянасьць вашая станецца дасканалай.

7.     Гляньце праўдзе ў вочы! Калі хто ўважае, што ён Хрыстоў, дык хай узважа тое, што і мы таксама як ён - Хрыстовыя.

8.     Не было б мне сорамна, калі б я захацеў пахваліцца тою ўладаю, каторую нам удзяліў Госпад на будаваньне вас, а не на нішчэньне.

9.     На жаль, не хацеў бы вас палохаць лістамі.

10. Яны кажуць: "Лісты важныя і жорсткія (грозныя)", выгляд жа цела просты і мова звычайная"

11. хто так думае, хай ведае, што якія мы здалёка і ў словах, такімі такжа будзем у дзейнасьці ў вас.

Супраць суджэньня Апостала аб амбіцыі

12. Мы ня маем адвагі (не сьмееем), ані раўняцца, ані супастаўляцца з тымі, што самі сябе хваляць, выстаўляюць. Бо яны мераюць сябе меркай сваёй асобы, раўняючы сябе з сабой, гэтак не выказваюць вялікага розуму (бязглуздна).

13. Ня будзем выносіцца, хваліцца над меру, але будзем цаніць сябе ў межах вызначаных нам Богам і дакранаючыся вас.

14. Не пераходзім належнай меры, як тыя, што да вас яшчэ не дайшлі, мы дайшлі да вас з Эвангеліяй Хрыста.

15. Ня хвалімся лішня коштам іншых трудоў. Спадзяёмся аднак, што з узростам вашай веры, мы таксама ўзрастаць будзем па нашай меры.

16. Мы панясём Эвангелію за вашыя рубяжы, не хвалячыся тым, што было ўжо зроблена іншымі.

17. Хто хваліцца, хай у Госпаду хваліцца".

18. Бо ня той выпрабаваны (дасканалы), хто сам сябе хваліць, але той, каго Бог пахваліць.

01020304050607080910111213

 

Апостал хваліцца сваім жыцьцём і дзейнасьцю

11.1. О, каб вы маглі сьцярпець крыху маю неразумнасьць! Але ж вы мяне і цярпіцё!

2.     Зайздрошчу я дзеля вас Божаю зайздрасьцю. Бо заручыў я вас з адною людзінай, з Хрыстом, ды маю завесьці вас да Яго як чыстую дзявіцу (дзявою).

3.     Але баюся, каб як зьмей зьвёў Эву сваёю хітрасьцю, каб гэтак і вашыя думкі (розумы) не спаганіліся і не адвярнуліся ад прастадушнасьці і чыстасьці, якая ў Хрысьце.

4.     Калі б хто прыйшоў і стаў вясьціць другога Езуса, Каторага мы вам не вясьцілі, або калі б вы атрымалі іншага духа, каторага мы не атрымалі, або іншую Эвангелію, каторая не атрымалі, - і гэта вы цярпліва зносіце (раўнадушныя).

5.     І я думаю, што і я менш зрабіў, чым "вялікія апосталы".

6.     І калі мне не хапае красамоўства, але ня веды. І гэта мы вам даказалі многімі спосабамі.

7.     Ці ж я саграшыў паніжаючы сябе і павышаючы вас, вешчучы дарма вам Эвангелію Божую?

8.     Абіраў я іншыя Касьцёлы, бяручы на пражытак на абслугаваньне вас (вашае).

9.     А калі прабываў у вас і апынуўся ў недастатку, нікому ня быў я цяжарам, бо калі мне чаго не хапала, дык дапаўнялі браты прыбыўшыя з Македоніі. У нічым не затрудняў вас і далей ня буду вас затрудняць.

10. Кажу вам у імя Хрыстовай праўды, прабываючай ува мне, што гэтае самапахвалы ніхто ад мяне не адыме ў граніцах Ахаі.

11. Чаму? Ці можа таму, што вас не люблю? Бог гэта ведае!

12. Што вось раблю, тое і далей буду рабіць, каб ня мелі магчымасьці да спахвалы тыя, што яе шукаюць; каб былі і мы ў тым, з чаго яны хваляцца.

13. Тыя фальшывыя апосталы - гэта абманныя дзеячы, прыкідваючыся Хрыстовымі апосталамі.

14. Ды ня дзіва. Сам нават шатан перамяніўся ў анёла сьвятла.

15. Таму нічога лішняга, што і ягоныя слугі прыкідваюцца слугамі справядлівасьці. Але канец іхні, як іх учынкі.

16. Зноў паўтараю: не лічыце мяне за неразумнага! А калі ўжо лічыце, дык паслухайце мяне, як неразумнага, каб мог я хоць крыху пахваліцца.

17. Што скажу, то скажу не па волі Госпада, але як бы ў неразумнасьці ў гэтай форме самахвалы.

18. Калі вось многія хваляцца целам (па волі цела), дык і я буду хваліцца.

19. Ахвотна, бач, цярпіцё неразумных - самі будучы разумнымі.

20. Цярпіцё, калі хто бярэ вас у няволю, калі хто вас аб'ядае, калі хто абірае, калі хто над вас выносіцца, калі хто б'е вас па твары.

21. Кажу гэта, не каб засароміць, як быццам мы бязельныя былі, калі нехта мае ў гэтым адвагу - кажу як неразумным, дык і я маю сьмеласьць.

22. Калі хто Гэбрэі? Дык і я! Калі Ізраельцы? Дык і я! Насеньнем - патомствам Абрагама? Дык і я!

23. Слугамі Хрыста? Збяруся на сьмеласьць - дык і я куды больш! Болей праз вялікія труды, праз вязьніцы, праз пабоі над меру, часта ў небясьпеках сьмерці.

24. Праз юдэяў пяць раз быў біты па сорак удараў без аднаго.

25. Тры разы білі палкамі, раз каменавалі, тры разы быў разьбіты на моры, днём і ноччу на глыбінях мора.

26. Часта ў падарожжах, у небясьпеках па рэках, у небясьпецы ад разбойнікаў, у небясьпеках ад свайго народу, у небясьпеках ад паганаў, у небясьпеках у горадзе, у небясьпеках на пустэчы, у небясьпеках на моры, у небясьпеках ад благіх братоў.

27. У працы і зьнямозе, у частым бязсонніцы, у голадзе і смазе, у многіх пастах, у холадзе і нагасьці,

28. не гаворачы ўжо аб сваім штодзённым перажываньні дзеля ўсіх касьцёлаў.

29. Хто знемагаецца, а чаму я ня чуўся б змучаным? Калі хто горшыцца, а чаму я не адчуваў бы?

30. Калі належыцца хваліцца, буду і я хваліцца з сваіх немашчаў.

31. Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, Той, хто багаслаўлены (праслаўлены) вечна, ведае што я не лгу.

32. У Дамашку намесьнік (замясьціцель) караля Арэтаса загадаў пільнаваць горад Дамасцэнаў, хочучы мяне схапіць (паймаць).

33. Але ў кошыку спусьцілі мяне праз мур і так я уцёк (выкруціўся) з рук ягоных.

01020304050607080910111213

 

Духовыя аб'явы Паўла

12.1. Калі выпадае хваліцца, хоць ня варта, перайду да візіяў і аб'яваў Госпадавых.

2.     Знаю чалавеку ў Хрысьце, які чатырнаццаць год таму (ці ў целе - ня ведаю, ці па-за целам - ня ведаю, Бог ведае) захоплены быў у трэцяе неба.

3.     І ведаю, што той чалавек - ці ў целе, ня ведаю, ці па-за целам (таксама ня ведаю), Бог ведае -

4.     быў схоплены (узяты) ў рай і чуў таемныя словы, каторых нельга выяўляць.

5.     Гэтым магу хваліцца, але з самога сябе ня буду хваліцца хіба са сваіх зьнямоў (слабасьцяў).

6.     Дарэчы, каб і хацеў хваліцца, ня быў хвальцом (неразумным); сказаў, бы толькі праўду. Але стрымоўваюся, каб хто не падумаў аба мне больш, чым што ва мне бачыць, або ад мяне чуе.

7.     Але, каб я занадта не выносіўся (ганарыўся) дзеля велічы аб'яваў, дадзены мне бадыль для цела, анёл шатанскі, каб мучыў мяне, каб я не выносіўся.

8.     Дзеля таго тройчы маліў я Госпада, каб адыйшоў ад мяне,

9.     але Госпад сказаў мне: "Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц (цнота) праз слабасьць дасканаліцца. Таму найахватней буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб абжылася ў мяне моц (ласка) Хрыстова.

10. Таму падабаюцца мне і мае слабасьці, зьнявагі, недахопы (недастачы), праследаваньні, прыгнёты дзеля Хрыста. Бо калі слабую, набіраю сілы (раблюся дужы).

11. Стаўся неразумным, а вы мяне да гэтага давялі! Гэта вы мусіце мне выяўляць прызнаньне (пахвалу). У нічым ня менш ад "вялікіх апосталаў", хоць я нічога ня варт.

12. Доказы майго апостальства выказаны ў вас вялікаю цярплівасьць, такжа знакі і цуды, і моцамі.

13. Ці ж вы меней атрымалі чым іншыя Касьцёлы? Хіба адно толькі, што ня быў вам (для вас) цяжарам. Даруйце мне гэту крыўду!

14. Ужо трэці раз сабіраюся да вас прыбыць, і ня буду вас затрудняць. Бо не скваплюся на вашае, але на вас. Ня дзеці бацькам павінны сабіраць маёмасьць, але бацькі дзецям.

15. Я вельмі ахвотна панясу вытраты, а нават самога сябе аддам за вашыя душы. Дык што раз больш вас мілуючы - буду менш люблены?

16. Дарэчы, хай будзе і так: не затрудняў вас, але будучы хітрым - падступам вас здабыў.

17. А можа праз тых, што пасылаў да вас, абмануў вас?

18. Прасіў Тытуса да паслаў з ім брата. Ці Тытус вас абмануў? Ці і мы паводзілі сябе ў тым самым духу? Ці па тых самых словах?

Збаўленьне іх мэтаю Паўла

19. Вы ўжо даўно думаеце, што мы перад вамі апраўдваемся. На віду Бога ў Хрысьце вучым, а ўсё, найдаражэйшыя на фармаваньне ваша.

20. Баюся, ці прыйшоўшы да вас, знайду вас не такімі, якімі хацеў бы вас знайсьці. Але і для вас пакажуся такім, якога вы сабе ня хочаце. Каб часам не было ў вас спрэчак, завіднасьці, гневу руганіны, ачарненьняў, абмовы, пышлівасьці, звадкі,

21. каб калі прыбуду да вас зноў, не ўпакорыў мяне Бог мой перад вамі і каб мне не прыйшлося перажываць (сумаваць) многіх сярод вас із-за тых, каторыя дапусьціліся перад тым грахоў і не пакутавалі дзеля нячыстасьці, распусты ды разбэшчанасьці.

01020304050607080910111213

 

13.1. Вось я ўжо трэці раз выбіраюся да вас. На вуснах двух або трох сьведкаў вырашыцца (стане) ўся справа.

2.     Казаў я ўжо і паўтараю - як прысутны за другім разам, а непрысутны цяпер - тым, што ўжо раней грашым, ды ўсім іншым, што калі зноў прыбуду не пашкадую анікога.

3.     Вы шукаеце доказаў на тое, ці Хрыстус гаворыць ува мне: ён не слабы што да вас, а ў вас паказвае моц сваю.

4.     Хоць Ён быў укрыжаваны дзеля дапушчанай кволасьці, аднак жыве з магутнасьці Божай. І мы таксама бясьсільныя ў Ім, але жыць будзем з Ім праз моц Божую адносна вас.

5.     Самі сябе прасачыце, ці трымаецеся веры, самі за сабой слядзіце. Ці ня ведаеце аб самых сабе, што Езус Хрыстус у вас прабывае? А можа вы адкінуты?

6.     Спадзяюся, што пазнаеце, што мы не адкінутыя.

7.     Таму просім Бога, каб вы нічога благога не рабілі. Не дзеля таго, каб нам паказацца, кім вы павінны быць, але каб вы рабілі дабро, хоць мы казаліся ня тым, чым павінны быць (быццам былі адкінуты).

8.     Бо ня можам нічога рабіць супраць праўды, але ўсё для праўды.

9.     Цешымся тым, калі мы слабыя, вы ж дужыя, пры тым аб вашу дасканаласьць (удасканаленьні).

10. Таму вось як не прысутны так пішу, каб як прысутны у вас ня мусіў паступаць строга, па ўладзе, якую даў мне Госпад на збудаваньне, а не на загубу вашую

Апошнія паручэньні, прывітаньні і пажаданьні

11. На канец, браты, цешцеся, імкніцеся да дасканаласьці, падбадзёравайце адзін другога, будзьце аднае думкі, мірна жывіце (згодна), а Бог міласьці і супакою будзе з вамі.

12. Прывітайцеся (паздароўкайцеся) ўзаемна сьвятым цалункам. Вітаюць вас усе сьвятыя.

13. Ласка Госпада Езуса Хрыста, міласьць Бога ды саўдзел Духа Сьвятога хай будзе з усімі вамі.


Вярнуцца назад