Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст Карынтіянам


 

 

Другі ліст Карынтіянам

01020304050607080910111213

Пераклад кс. Уладзіслава Чарняўскага
Арыгінальны тэкст
Паводле: машынапісы з архіву А. Бокуна
Алічбоўваньне:  Антоні Бокун

Уступ ліста - адрас

1.     Павал, з волі Божай пакліканы на апостала Езуса Хрыста, і Тымотэй, брат - Божаму Касьцёлу ў Карыньце з усімі сьвятымі, што ў Ахаі.

2.     Ласка вам і супакой (мір) ад Бога, Айца нашага, і Госпада, Езуса Хрыста.

Прывітаньне і падзяка

3.     Багаслаўлены (Праслаўлены) Бог і Айцец Госпада нашага Езуса Хрыста, Айцец міласэрдзя і Бог усякае пацехі,

4.     Які цешыць нас у кожным нашым горы, каб мы самі маглі цешыць тых, каторыя ў якой колечы бядзе пацехаю, якую атрымоўваем ад Бога.

5.     Бо як у нас памнажаюцца (павялічаюцца) цярпеньні Хрыстовы, так і праз Хрыстуса павялічаюцца пацяшэньні ў нас.

6.     Дык калі мы пераносім гора (цярпеньні) дык для заахвоты і для збаўленьня вашага; а калі мы цешымся, дык для вашага суцяшэньня, што і вы стойка пераносіце гэтыя самыя цярпеньні (мукі), каторыя мы перажываем.

7.     А што да вас надзея наша вялікая, бо ведаем, што як вы (ёсьць) ўдзельнікамі мукаў, так і супольнікамі нашай радасьці.

8.     Ня хочам, браты, каб вы ня ведалі, якое гора засьцігла нас у Азіі, як нас страшна прыжмяла панад сілы, што не хацелася жыць.

9.     Мы самі ў сабе адчувалі прысуд сьмерці, каб не пакладацца на самых сябе, але на Бога, каторы ўскрашае памёршых.

10. Ён выбавіў нас ад раптоўнае небясьпекі сьмерці, дый будзе выбаўляць. Маем мы ў Ім надзею, што і далей будзе нас выбаўляць (ратаваць).

11. За ўспамогай вашых маленьняў за нас, каб дзеля іх, многія падзяку складалі за нас.

Зьмена мэты місыйнай падарожжы Паўлы

12. Пахвалай для нас - сьведчаньне (доказ) нашага сумленьня, бо ў прастаце сэрца ды ў шчырасьці перад Богам, а не па дачаснай (людзкай) мудрасьці, але ў ласцы паступалі мы на сьвеце, асабліва ў вас.

13. Ня пішам вам нічога лішняга, як толькі тое, што вы чыталі і што разумелі (чулі). Спадзяюся, што і да канца будзеце нас разумець.

14. Вы ўжо часьцічна зразумелі нас, што мы будзем вашаю пахвалаю, так як вы нашаю ў дзень Госпада нашага Езуса (Хрыста).

15. З такім даверам я ўжо раней рыхтаваўся прыбыць да вас, каб атрымалі паўторную ласку,

16. а ў далейшым ад вас направіцца ў Македонію, а з Македоніі зноў наведаць вас, каб вы адтуль правялі мяне ў Юдэю.

17. Калі я ўсё гэта планаваў, ці рабіў гэта неабдумана? Ці рашаючыся на гэта, рашаў па чалавечаму (па цялеснаму), каб было ў мяне адначасна: "Так, так" - "не, не".

18. Як верны (сьведка Бог) Бог, так слова наша да вас не было: "так" і "не!"

19. Дык жа Сын Божы Езус Хрыстус, аб Якім мы вас вучылі (вясьцілі): я і Сільванус і Тыматэй ня быў: "так" і "не", але ў Ім было "так".

20. Колькі бо абяцаньняў Божых, усе яны ў Ім - "так". Таму таксама праз Яго кажацца нашае "Амэн" Богу на хвалу.

21. А Тым, хто нас спасіляе разам з вам ў Хрысьце, ды хто нас намасьціў (памазаў) - Бог.

22. Ён палажыў на нас пячаць сваю ды пакінуў задатак (заруку) Духа ў сэрцах нашых.

23. Дык прызываю на сьведку душы маёй Бога, што ашчаджаючы (шкадуючы) вас, я дасюль не прыходзіў у Карынт.

24. Не дзеля таго, каб аказаць нашу ўладу ня верай вашай, бо мы супрацоўнікі (памагатары) вашае радасьці, бо ў веры вы моцныя (стойкія).


Старонка 1 з 13 | Наступная старонка
 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст