01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13
Аб міласьціне ўбогім з Ерузаліма
Шчодрасьць для ўбогіх
8.1. Паведамляем вам, браты, пра тую ласку, якую Бог абдзяліў Македонскія храмы (касьцёлы),
2. як у цяжкім выпрабаваньні прыгнёту захавалі вялікую радасьць і як скрайняяя беднасьць выявілася багата прастадушнасцю.
3. яны, сьведчу, па магчымасьці, ды над магчамасьць дабравольна
4. дужа прасілі нас пазволіць ім супрацоўнічыць з намі ў дапамозе сьвятым.
5. Яны ж над наша спадзяваньне ахвяравалі сябе самых найперш Госпаду, а затым нам па волі Божай.
6. Дзеля таго прасілі Тыта (Ціта), каб як ён гэта ўжо пачаў, так таксама завяршыў гэтую справу міласэрнасьці адносна вас.
7. І як вы ва ўсім былі шчодрымі: у веры, у мове, у ведах, ва ўсякай стараннасьці, у любві сваёй да нас, каб і ў гэтым былі шчодрымі.
8. Кажу гэта не як загадваю, але хочучы выпрабаваць на ўзор іншых руплівасці і вашу любоў.
9. Вы знаеце дабрату (міласцівасьць) Госпада нашага Езуса Хрыста, Каторы будучы багатым, дзеля нас стаўся бедным, каб Сваёю беднасьцю нас узбагаціць.
10. Я вам даю гэту параду, бо гэта карысна для вас, бо вы ў мінулым годзе пачалі ня толькі хацець але і дзейнічыць.
11. Давядзіце гэту справу да канца, каб чым ахвотна хацелі падзяліцца - тое споўнілі.
12. Калі ёсьць ахвота (жаданьне), яна выяўляецца не патым, чаго хто ня мае, але па тым, хто што мае.
13. Не вымагаецца, каб іншым было палягчэньне, а вам затрудненьне, але каб была роўнасьць (раўнамернасьць).
14. Хай цяпер ваша лішніца (збытак) пакрые (дапоўніць) іхнюю нястачу (недастатак), а каб так сама іхняя лішніца (збытак) дапоўніў (пакрыў) ваш недастатак, каб так была роўнасьць (раўнамернасьць).
15. Як напісана: "Хто сабраў многа, ня меў лішніцы, а хто мала - ня меў нястачы".
Пасланцы Паўла
16. Дзякуй Богу, што ў сэрцы Тытуса разбудзіў (выклікаў) такую руплівасьць пра вас.
17. Ён ня толькі выслухаў маю просьбу, але будучы вельмі дбалым, дабравольна выбраўся да вас.
18. Разам з ім паслалі мы брата, каторы славіцца па Эвангеліі па ўсіх касьцёлах.
19. Што больш - Ён касьцёламі прызначаны быць сябрам (спадарожнікам) нашага падарожжа ў гэтай добрай справе, якую мы спаўняем на хвалу нашага Госпада адпаведна нашым стараньням.
20. Мы высьцерагаемся, каб нам хто не дакараў дзеля такога мноства ахвяр, паручаных нашаму распараджэньню.
21. Стараемся аб дабро (быць добрымі) ня толькі перад Богам, але і адносна людзей.
22. Паслалі мы з імі брата свайго, дбайнасьць якога шмат у чым выпрабавалі, а каторы цяпер яшчэ больш старанны дзеля вялікага даверу ў вас.
23. Тытус жа маім сябрам (таварышам) і трудзіцца разам са мною дзеля вас, а браты нашыя - пасланцы Касьцёлаў, слава Хрыста.
24. Дакажыце ім адносна Касьцёлаў сваю любоў, каб мы не надарма хваліліся вамі.
|