01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13
Апосталы і Майсей
3.1. Ці пачнём зноў сябе рэкамендаваць? Або ці будзем трэбаваць, як некаторыя, паручаючых лістоў да вас, або ад вас?
2. Вы ёсьць нашым лістом, напісаным у сэрцах нашых, лістом, які ведаюць і чытаюць усе людзі.
3. Вы сабою ўяўляеце праз нашу паслугу, што вы лістом Хрыстовым, лістом напісаным не атрамэнтам, але Духам Бога Жывога; не на каменных табліцах, але на жывых табліцах сэрцаў.
4. Так давераем Богу праз Хрыста.
5. Не ўважаем, што мы аб сабе нешта можам прыдумаць, як ад сябе, але наша гэта магчымасьць ад Бога.
6. Ён учыніў нас спасобнымі слугамі (служыцелямі) Новага Прымірэньня: не па літары, але па Духу; бо літара - забівае, а Дух - ажыўляе.
7. Калі паслугаваньне сьмерці, выкінута літарамі на каменьні было так слаўным, што сыны Ізраеля не маглі глядзець на твар Майсея дзеля хвалы твару ягонага прамінаючай -
8. дык ці многа больш павінна быць слаўным служэньне духа (паслугіваньне духа).
9. Калі бо паслугаваньне на загубу - хвалою, дык тым болей багатым у хвалу будзе паслугаваньне справядлівасьці.
10. Гэтая слава не аказваецца слаўнай з гэтае стараны па прычыне перавышаючай будучай славы.
11. Калі вось тое прамінаючае было слаўным, то тым больш будзе слаўным тое, што трывае (вечнае).
12. Дык вось маючы такую надзею, мы дзейнічым з вялікім даверам (адкрытасьцю),
13. а не як Майсей, каторы закрываў сабе твар, каб сыны Ізраеля не глядзелі на прамінаючую яснасьць.
14. Ды атупелі іх розумы. І аж да цяперашняга дня, калі чытаюць Старое Прымірэньне - гэта заслоня засланяе ім, бо толькі ў Хрыстусе адсланяецца.
15. Ды па сёньняшні дзень, калі чытаюць Майсея, засланка ляжыць на іхніх сэрцах.
16. А калі хто зьвяртаецца да Госпада - засланка ападае.
17. Госпад - Духам, а дзе Дух Госпадаў - там свабода.
18. Мы ўсе з адкрытым воблікам аглядаем хвалу - яснасьць Госпадаву, быццам у люстры і пераменяецца за дзеяньнем Госпадавага Духа з яснасьці ў яснасьць у Ягонае падабенства (вобраз).
|