Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст Карынтіянам


 

 

Другі ліст Карынтіянам

01020304050607080910111213

 

Духовыя аб'явы Паўла

12.1. Калі выпадае хваліцца, хоць ня варта, перайду да візіяў і аб'яваў Госпадавых.

2.     Знаю чалавеку ў Хрысьце, які чатырнаццаць год таму (ці ў целе - ня ведаю, ці па-за целам - ня ведаю, Бог ведае) захоплены быў у трэцяе неба.

3.     І ведаю, што той чалавек - ці ў целе, ня ведаю, ці па-за целам (таксама ня ведаю), Бог ведае -

4.     быў схоплены (узяты) ў рай і чуў таемныя словы, каторых нельга выяўляць.

5.     Гэтым магу хваліцца, але з самога сябе ня буду хваліцца хіба са сваіх зьнямоў (слабасьцяў).

6.     Дарэчы, каб і хацеў хваліцца, ня быў хвальцом (неразумным); сказаў, бы толькі праўду. Але стрымоўваюся, каб хто не падумаў аба мне больш, чым што ва мне бачыць, або ад мяне чуе.

7.     Але, каб я занадта не выносіўся (ганарыўся) дзеля велічы аб'яваў, дадзены мне бадыль для цела, анёл шатанскі, каб мучыў мяне, каб я не выносіўся.

8.     Дзеля таго тройчы маліў я Госпада, каб адыйшоў ад мяне,

9.     але Госпад сказаў мне: "Хопіць табе Маёй ласкі, бо моц (цнота) праз слабасьць дасканаліцца. Таму найахватней буду хваліцца сваімі слабасьцямі, каб абжылася ў мяне моц (ласка) Хрыстова.

10. Таму падабаюцца мне і мае слабасьці, зьнявагі, недахопы (недастачы), праследаваньні, прыгнёты дзеля Хрыста. Бо калі слабую, набіраю сілы (раблюся дужы).

11. Стаўся неразумным, а вы мяне да гэтага давялі! Гэта вы мусіце мне выяўляць прызнаньне (пахвалу). У нічым ня менш ад "вялікіх апосталаў", хоць я нічога ня варт.

12. Доказы майго апостальства выказаны ў вас вялікаю цярплівасьць, такжа знакі і цуды, і моцамі.

13. Ці ж вы меней атрымалі чым іншыя Касьцёлы? Хіба адно толькі, што ня быў вам (для вас) цяжарам. Даруйце мне гэту крыўду!

14. Ужо трэці раз сабіраюся да вас прыбыць, і ня буду вас затрудняць. Бо не скваплюся на вашае, але на вас. Ня дзеці бацькам павінны сабіраць маёмасьць, але бацькі дзецям.

15. Я вельмі ахвотна панясу вытраты, а нават самога сябе аддам за вашыя душы. Дык што раз больш вас мілуючы - буду менш люблены?

16. Дарэчы, хай будзе і так: не затрудняў вас, але будучы хітрым - падступам вас здабыў.

17. А можа праз тых, што пасылаў да вас, абмануў вас?

18. Прасіў Тытуса да паслаў з ім брата. Ці Тытус вас абмануў? Ці і мы паводзілі сябе ў тым самым духу? Ці па тых самых словах?

Збаўленьне іх мэтаю Паўла

19. Вы ўжо даўно думаеце, што мы перад вамі апраўдваемся. На віду Бога ў Хрысьце вучым, а ўсё, найдаражэйшыя на фармаваньне ваша.

20. Баюся, ці прыйшоўшы да вас, знайду вас не такімі, якімі хацеў бы вас знайсьці. Але і для вас пакажуся такім, якога вы сабе ня хочаце. Каб часам не было ў вас спрэчак, завіднасьці, гневу руганіны, ачарненьняў, абмовы, пышлівасьці, звадкі,

21. каб калі прыбуду да вас зноў, не ўпакорыў мяне Бог мой перад вамі і каб мне не прыйшлося перажываць (сумаваць) многіх сярод вас із-за тых, каторыя дапусьціліся перад тым грахоў і не пакутавалі дзеля нячыстасьці, распусты ды разбэшчанасьці.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст