Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Другі ліст Карынтіянам


 

 

Другі ліст Карынтіянам

01020304050607080910111213

 

6.1. Мы як супрацоўнікі Божыя (Хрыстовыя) перасьцерагаем вас: каб вы не марнавалі (надарма не прымаем) ласкі Божай:

2.     Ён кажа: "У час адпаведны (прыдатны) выслухаў Я Цябе ды ў дзень збаўленьня ўспамог Цябе". Вось цяпер пажаданы час, вось жа цяпер дзень збаўленьня!

3.     Не даючы нікому магчамасьці горшыцца, каб не высьмеялі (нашай) паслугі, наадварот

4.     аказваемся слугамі Бога ўсім: праз вялікаю цярплівасьць, у бядзе, у недастатках, у ўцісках,

5.     у нешчасьцях, у вязніцах, у бунтах, у трудох, у недаспаннях, у пастах,

6.     у чыстасці, у мудрасьці, у вялікадушшах, у дабраце, у Духу Сьвятым, у шчырай любові,

7.     у слове праўды, у моцы Божай, са зброяй праўды ў правай і левай руцэ,

8.     у пашане (у чэсьці) і ў ганьбе, у добрай і ліхой славе, як звадыяшы, а ўсёж тыкі праўдамоўныя, быццам няведамыя, а ўсёж добра вядомыя,

9.     быццам ўміраючыя, а вось жывём, быццам караныя, але не замораныя,

10. як бы сумныя але заўжды вясёлыя, быццам убогія, а ўсё ж узбагачаючыя многіх, як тыя, што нічога ня маючыя, а ўсё маючыя.

Перасьцярогі і вывады

11. Вусны нашыя адкрыліся да вас, Карынтыяне, нашае сэрца расшырылася.

12. Вам ня цесна ў нас, цесна - у вашых сэрцах.

13. Адгаджаючыся нам у той сам спосаб, адкрыйцеся і вы як да сваіх дзяцей гавару.

14. Не запрагайцеся з няверучымі пад адно ярмо. Бо што мае супольнага справядлівасьць з несправядлівасьцю? Або якая супольнасьць сьвятла з цемраю?

15. Альбо якая супольнасьць Хрыста з Беліярам, або веручага з няверучым?

16. Або наастатак якая лучнасьць сьвятыні Божай з ідаламі? Бо вы яўляецеся сьвятыняй - храмам Бога Жывога, як кажа Бог: "Пасялюся ў іх і буду хадзіць сярод іх, і буду іх Богам, а яны будуць Маім народам".

17. Таму выйдзіце спаміж іх і адлучыцеся ад іх - кажа Госпад, і не дакранайцеся да нічога нячыстага, а Я вас прыму

18. і буду вам Айцом, а вы будзеце маімі сынамі і дочкамі - кажа Госпад Усёмагутны.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст