Галоўная > Навіны сайту > Мінэя ў перакладзе а. Аляксандра Надсана
Мінэя ў перакладзе а. Аляксандра Надсана4 сакавіка 2012. |
||
На сайце зьявіўся ў фармаце doc поўны збор перакладаў з Мінэі айца Аляксандра Надсана
Інфармацыя пра выданьне: Мінэя, альбо службы каляндарныя і агульныя сьвятым. - сайт "Часасловец", 2012. - 1264 с. Файл прапанаваны да спампаваньня ў архіве. У разархіваваным выглядзе займае 5 Mb. Тэкст сфарматаваны на памер старонкі A5 (1264 с.). Жадаючыя могуць перафарматаваць пад свае патрэбы і магчымасьці друкаваньня. У файле знаходзяцца сабраныя і скампанаваныя службы, што ёсьць у доступе на сайце "Часасловец". Зьмест: - Выбраная Мінэя (тэксты каляндарных службаў: на Сьвяты і сьвятым) на ўсе 12 месяцаў. Усяго тэкстаў - 182 (не ўсе тэксты аднолькава поўна перакладзеныя). - Выбраная агульная Мінэя (вячэрнія службы агульныя сьвятым) - Трапары і кандакі штодзённыя на кожны дзень тыдня - Трапары і кандакі агульныя сьвятым - Месяцаслоў (паноўленая версія).
Камерцыйнае выкарыстаньне забаронена. Для зручнасьці карыстаньня раім уключыць опцыю "Схема дакумэнта", каб атрымаць доступ да зручнага пераходу па тэкстах.
Раім таксама праглянуць разьдзел кніг да спампаваньня, які быў папраўлены і дапоўнены. Вярнуцца назад |