Галоўная > Чацьвёрты тыдзень Посту > ІV нядзеля посту - увечары
ІV нядзеля посту - увечары22 красавіка 2008. |
|
На "Госпадзе, Цябе клічу...": чатыры песьні актойха належнага тону, пасьля наступныя: Песьні Трыядзі (Тон 3): Пакажам, верныя, вялікія стараньні ва ўстрыманасьці часова, каб асягнуць вечную славу і, ласкаю вялікага Бога, быць збаўленымі ад пякельнага агню. Перайшоўшы палову посту, пакажам, верныя, пачаткі Боскага жыцьця, стараючыся дасягнуць мэты праведнікаў і атрымаць непрамінальную радасьць. (Тон 7): Ужо мінула палова сьвятога посту; дык пасьпяшым радасна да Таго, хто чакае нас, памазаўшы душы аліваю дабрадзейнасьцяў, каб нам удастоіцца бачыць Боскія мукі Хрыста Бога нашага, і дасягнуць слаўнага і сьвятога ўваскрасеньня. Тры песьні і багародзічны з мінэі
Вершапесьні (Тон 7): Блізка ўжо Госпад, які насадзіў вінаграднік і паклікаў работнікаў. Прыйдзеце, працаўнікі посту, атрымаць узнагароду, бо гаспадар багаты і міласэрны: нават калі мы і мала працавалі, атрымаем душэўную міласьць. (Тон 6): Адам паддаўся разбойніцкай задуме і спакусіўся розумам, скалечыў душу і, голы, ляжаў, ня маючы заступніка. Сьвятар старазаконны не пачуў яго, і лявіт на яго ня глянуў, толькі Ты, Божа, які не прыйшоў з Самарыі, але нарадзіўся ад Багародзіцы. Госпадзе, слава Табе. (Тон 8): Мучанікі Гасподнія, вы асьвячаеце кожнае месца, і лечыце ўсе немачы. Маліцеся цяпер, просім вас, каб нашым душам вызваліцца ад сеці ворага. Слава ... Цяпер ... (Тон 8): Нябесныя сілы пяюць хвалу Табе, поўная ласкі Дзева Маці, і мы таксама славім нязьведанае Тваё сынараджэньне. Маліся, Багародзіца, за збаўленьне душаў нашых. Вярнуцца назад |