01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21
2 Пазаўтра спраўлялі вясельле ў Кане Ґалілейскай, і маці Ісусава была тамака. 2 I таксама Ісус і вучанікі Ягоныя былі пазваныя на вясельле. 3 I, як не ставала віна, маці Ісусава кажа Яму: „Віна ня маюць". 4 Ісус кажа ёй: „ІПто Імне й табе, жонка? яшчэ ня прышла гадзіна Мая". 5 Маці Ягоная кажа слугам: „Што Ён скажа вам, рабіце". 6 I стаяла там, подле звычаю ачышчэньня юдэйскага, шэсьць каменных судзінаў да вады, што зьмяшчалі дзьве альбо тры меры кажная. 7 Кажа ім Ісус: „Напоўніце судзіны вадою". I напоўнілі іх ушчырк. 8 I кажа ім: „Цяпер засіліце й нясіце да загадніка чэсьці". I панесьлі. 9 Як жа загаднік чэсьці паспытаўся вады, аберненае ў віно, - а ён ня ведаў, скуль яна была, але паслугачыя, што сілялі ваду, ведалі, - тады загаднік гукае маладога 10 Й кажа яму: „Кажная людзіна найперш даець добрае віна, а як нап'юцца, тады горшае; ты дзяржаў добрае віно дагэтуль". 11 Гэты пачатак знакоў учыніў Ісус у Кане Ґалілейскай і зьявіў славу Сваю; і вучанікі Ягоныя ўверылі ў Яго.
12 Просьле гэтага зышоў Ён да Капернауму, Ён а маці Ягоная а браты Ягоныя а вучанікі Ягоныя; і прабылі там троху дзён.
13 I блізка была Пасха юдэйская, і Ісус узышоў да Ерузаліму; 14 I засьпеў у сьвятыні прадаўнікоў валоў а авец а галубоў, і пенезяменаў седзячых. 15 I, зрабіўшы пугу з аборак, усіх выгнаў ізь сьвятыні, і авечкі і валы; а грошы пенезяменам рассыпаў і сталы абярнуў. 16 А прадаўніком галубоў сказаў: ,Вазьміце гэта адгэтуль, не рабіце дому Айца Майго таварняю". 17 Вучанікі Ягоныя прыпомнелі, што напісана: „Рупатлівасьць праз дом Твой зьядае Мяне".
18 Затым Юдэі, адказуючы, сказалі Яму: „Які знак пакажаш Ты нам, чаму гэта робіш?" 19 Ісус, адказуючы, сказаў ім: „Разбурыце гэты Дом Божы, і за тры дні Я нанава пастанаўлю яго". 20 Затым Юдэі сказалі: „Сорак шэсьць год гэты Дом Божы станавілі, а Ты нанава пастановіш Яго за тры дні?" 21 Але Ён казаў праз Дом Божы цела Свайго. 22 Затым, як Ён ускрэс ізь мертвых, вучанікі Ягоныя ўспомнелі, што Ён казаў гэта, і паверылі Пісьму а слову, што Ісус сказаў.
23 I як Ён быў у Ерузаліме на сьвяце Пасхі, шмат хто ўверыў у імя Ягонае, бачачы знакі, каторыя Ён чыніў. 24 Але Сам Ісус не давяраўся ім, бо знаў усіх, 25 I затым не патрабаваў, каб хто сьветчыў праз чалавека, бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.
|