01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16 – 17 – 18 – 19 – 20 – 21
3 Быў жа чалавек із фарысэяў, імя ягонае Мікадым, старац юдэйскі. 2 Ён прышоў да Ісуса ночы й сказаў Яму: „Раббі, мы ведаем, што Ты вучыцель, прышлы ад Бога, бо ніхто ня можа чыніць такіх знакоў, якія Ты чыніш, калі ня будзе Бога зь ім". 3 Ісус, адказуючы, сказаў яму: „Запраўды, запраўды кажу табе: калі хто не народзіцца згары, ня можа бачыць гаспадарства Божага". 4 Мікадым кажа Яму: „Як можа людзіна нарадзіцца, будучы стары? нягож можа ён другі раз увыйсьці ў вулоньне маці свае, каб нарадзіцца?" 5 Ісус адказаў: „Запраўды, запраўды кажу табе: калі хто не народзіцца з вады й Духа, ня можа ўвыйсьці ў гаспадарства Божае. 6 Народжаныя зь цела ё цела; а народжаныя з Духа ё дух. 7 Ня дзівуйся, што Я сказаў Табе: ,Маеце нарадзіцца нанава'. 8 Вецер вее, ідзе хоча, і гук яго чуеш, але ня ведаеш, скуль прыходзе й куды йдзець. Гэтак кажньі, народжаны з Духа". 9 Мікадым адказаў і сказаў Яму: „Як гэта можа быць?" 10 Ісуе адказаў і сказаў яму: „Ты вучыцель Ізраеляў і ня ведаеш гэтага? 11 Запраўды, запраўды кажу табе: мы кажам тое, што ведаем, і сьветчым праз тое, што бачылі, але вы сьветчаньня нашага ня прыймаеце. 12 Калі Я сказаў вам земнае, і вы ня верыце; як паверыце, калі скажу вам нябёснае? 13 I ніхто ня ўзышоў на неба, адно хто зышоў зь неба, Сын Людзкі, Каторы ёсьць у небе. 14 I як Масей узьняў гада на пустыні, так мае Сын Людзкі быць узьняты, 15 Каб кажны, што ўвера ў Яго, меў жыцьцё вечнае. 16 Бо так умілаваў Бог сьвет, што Сына Свайго адзінароднага Ён аддаў, каб кажны, хто вера ў Яго, не загінуў, але меў жыцьцё вечнае. 17 Бо не паслаў Бог Сына Свайго на сьвет, каб судзіць сьвет, але каб сьвет спасёны быў перазь Яго. 18. Хто вера ў Яго, ня будзе суджаны; а хто ня вера, ужо засуджаны, бо ня ўверыў у імя адзінароднага Сына Божага.
19 „Гэта ж ё суд, што сьвятліня прышла на сьвет, але людзі ўмілавалі цямноту балей за сьвятліню; бо ўчынкі іхныя былі благія. 20 Бо кажны, што робе ліха, ненавідзе сьвятліні і ня йдзець да сьвятліні, каб ня былі ганены ўчынкі ягоныя. 21 Але хто чыне праўду, ідзець да сьвятліні, каб учынкі ягоныя выявіліся, што ў Богу ўчынены яны".
22 Просьле гэтага прышоў Ісус а вучанікі Ягоныя да зямлі Юдэйскае, і там Ён жыў зь імі, і хрысьціў. 23 А Яан тамака хрысьціў у Еноне, ля Саліму, бо там было шмат вады; і яны прыходзілі, і хрысьціліся. 24 Бо Яан ня быў яшчэ пасаджаны ў вязьніцу.
25 I ўзьнікла сьпярэчка памеж вучанікаў Яанавых і Юдэяў праз ачышчэньне. 26 I прышлі да Яана, і сказалі яму: „Раббі, Тый, што быў із табою за Ёрданом, праз Каторага ты сьветчыў, гля, Ён хрысьце, і ўсі прыходзяць да Яго". 27 Яан, адказуючы, сказаў: ,,Ня можа людзіна, ўзяць нічога, калі ня дана ёй ізь неба. 28 Вы самы Імне пасьветчыце, што Я сказаў: ,Я ня Хрыстос, але што Я пасланы перад Ім'. 29 Хто мае княгіню маладую, тый князь малады; а прыяцель князеў, што стаіць і слухае яго, вельма цешыцца з голасу князявага. Дык радасьць мая споўнілася. 30 Ён мае расьці, а я меншаць. 31 Хто прыходзе з вышы, Тый над усімі. Хто паходзе ізь зямлі, ё земны, і гукае, як земны. Хто прыходзе зь неба, ё над усімі. 32 Што Ён бачыў а чуў, праз тое сьветча; і ніхто ня прыймае сьветчаньня Ягонага. 33 Хто прыняў сьветчаньне Ягонае, тый прыпячатаваў, што Бог праўдзівы. 34 Бо тый, каго паслаў Бог, кажа словы Божыя; бо ня мераю даець Бог Духа. 35 Айцец мілуе Сына і ўсе даў у руку Ягоную. 36 Хто вера ў Сына, мае жыцьцё вечнае; але хто ня вера ў Сына, не абача жыцьця, але гнеў Божы перабывае на ім".
|