01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
15 Прыпамінаю вам, браты, Дабравесьць, каторую я абяшчаў вам, каторую вы й прынялі, у каторай стаіце, 2 Каторай і спасаецеся, калі дзяржыце моцна слова, каторае я абяшчаў вам, як Дабравесьць, хіба што надарма ўверылі.
3 Бо я перш-наперш падаў вам, што й я прыняў, што Хрыстос памер за грахі нашы, подле Пісьмаў, 4 I што Ён быў пахаваны, і што ўскрзс на трэйці дзень, подле Пісьмаў, 5 I што зьявіўся Кіфе, адлі двананцацём; 6 Адлі зьявіўся звыш пяцьсот братом адразу, з каторых бальшыня перабывае дагэтуль, але некатрыя й заснулі; 7 Потым зьявіўся Якаву, адлі ўсім апосталам.
8 I, наапошку, як нейкаму ськіненаму, зьявіўся й імне. 9 Бо я найменшы з апосталаў і нягодны звацца апосталам, бо я перасьледаваў царкву Божую. 10 Але ласкаю Божаю я ё тое, што я ё; і ласка Ягоная ў імне ня была дарма, але я папрацаваў найпладней за ўсіх іх; ня я, адылі, але ласка Божая, што з імною. 11 Дык ці я, ці яны, мы так абяшчаем і так верым.
12 Калі ж праз Хрыста абяшчаюць, што Ён ускрэс ізь мертвых, дык як некатрыя з памеж вас кажуць, што ўскрысеньня мертвых няма? 13 Калі няма ўскрысеньня мертвых, дык і Хрыстос ня ўскрэс. 14 А калі Хрыстос ня ўскрэс, тады запраўды й абяшчаньне наша пустое, пустая й вера нашая. 15 Ды мы апынуліся б і хвальшывымі сьветкамі Бога, бо сьветчылі б праз Бога, што Ён ускрысіў Хрыста, Каторага Ён ня ўскрышаў, калі запраўды мертвыя ня ўскрысаюць; 16 Бо калі мертвыя ня ўскрысаюць, дык і Хрыстос ня ўскрэс; 17 А калі Хрыстос ня ўскрэс, дык вера вашая бескарысная: вы яшчэ ў грахох сваіх; 18 Тады й тыя, што заснулі ў Хрысту, загінулі б. 19 Калі толькі ў гэтым жыцьцю надзею маем у Хрысту, мы найняшчасьнейшыя з усіх людзёў.
20 Вось жа, Хрыстос ускрэс ізь мертвых, пяршак із заснулых. 21 Бо як сьмерць перазь людзіну, перазь людзіну і ўскрысеньне зь мертвых; 22 Бо як ув Адаму ўсі паміраюць, так таксама ў Хрысту ўсі ажывуць. 23 Але кажны ў собскім парадку сваім: пяршак Хрыстос, потым Хрыстовыя ў часе прыходу Ягонага. 24 Адлі канец, як Ён перадасьць гаспадарства Богу а Айцу, як скасуе ўсялякі ўрад і ўсялякую ўладу а магутнасьць; 25 Бо яму належыцца гаспадарстваваць, пакуль не пакладзець усіх непрыяцеляў пад ногі Свае.
26 Апошні ж скасаваны непрыяцель - сьмерць, 27,, Бо ўсе паддаў пад ногі Ягоныя". Калі ж сказана, што ўсе паддана, дык ясна, што апрача таго, хто паддаў Яму ўсе. 28 Калі ж усе будзе паддана Яму, тады Сын і Сам паддасца Таму, хто паддаў усе Яму, каб Бог быў усе ў вусім.
29 Бо што ўчыняць тыя, што хрысьцяцца дзеля мертвых? Калі мертвыя ня ўскрысаюць сусім, дык нашто й хрысьціцца дзеля мертвых? 30 Нашто ж і мы церпім небясьпечнасьць кажнае гадзіны ? 31 Я кажны дзень паміраю, подле пахвалы вашае, браты, каторую я маю ў Хрысту Ісусу, Спадару нашым.
32 Калі гукаць палюдзку, як я змагаўся ізь зьверанятамі ў Ефэсе, што за карысьць імне, калі мертвыя ня ўскрысаюць? Ежма а піма, бо заўтра памрэм! 33 Ня дайцеся зводзіць: благія таварыствы псуюць добрыя звычаі. 34 Прачхніцеся запраўды і не грашыце, бо некатрыя ня маеце знацьця Бога. На сорам вам гэта кажу.
35 Але хто-колечы скажа: „Як ускрысаюць мертвыя і ў якім целе прыходзяць?" 36 Неразумны; што ты сееш, не ажывець, калі не памрэць. 37 I што сееш, сееш ня цела будучае, але голае зярнё, можа пшонку альбо што іншае. 38 Але Бог даець яму цела, як хоча, і кажнаму насеньню свае цела.
39 Ня кажнае цела такое ж цела; але накшае цела ў людзёў, накшае ў зьверанят, накшае ў рыбы, накшае ў птушак. 40 Ё целы нябёсныя і целы земныя, але накшая слава нябёсных, а накшая земных; 41 Накшая слава сонца, і накшая слава месяца, і накшая слава гвездаў, бо гвязда ад гвязды розьніцца славаю.
42 Гэтак і ўскрысеньне зь мертвых: сеецца псавальнае, ускрэсьне непсавальнае; 43 Сеецца ў няславе, паўстаець у славе; сеецца ў кволасьці, паўстаець у магутнасьці; 44 Сеецца цела душэўнае, паўстане цела духоўнае. Ё цела душэўнае, ёсьць і цела духоўнае. 45 Гэтак і напісана: „Першы чалавек Адам стаў душою жывучай, апошні Адам духам жыцьцё даючым".
46 Але ня духоўнае ўперад, а душэўнае, адлі духоўнае. 47 Першая людзіна - ізь зямлі, земная; другая людзіна - зь неба. 48 Якоў тый земны, таковыя й земныя; і якоў тый нябёсны, таковыя й нябёсныя. 49 I як мы несьлі абраз земнага, так панясем і абраз нябёснага.
50 Але гэта кажу, браты, што целу а крыві ня можа спасьці гаспадарства Божае ані папсуцьцю спасьці непсавальнае. 51 Вось, кажу вам тайну: ня ўсі мы засьнем, але ўсі зьменімся, 52 Разам, якга, міг вока, на трубеньне апошняе; бо затрубе, і мертвыя ўскрэснуць непсавальнымі, а мы зьменімся; 53 Бо псавальнаму належа адзецца ў непсавальнае, і сьмяротнаму - у несьмяротнае. 54 Як жа псавальнае адзенецца ў непсавальнае, і сьмяротнае адзенецца ў несьмяротнае, тады ўжыцьцёвіцца слова напісанае: „Глынена сьмерць перамогаю". 55 „Сьмерць! ідзе жыгала твае? пекла! ідзе перамога твая?"
56 Жыгала ж сьмерці - грэх, а сіла грэху Закон. 57 Але дзякі Богу, Каторы даець нам перамогу пераз Спадара нашага Ісуса Хрыста.
58 Дык, браты мае любовыя, будзьце моцныя, непахісныя, збыткуйце ў працы Спадаровай заўсёды, ведаючы, што праца вашая не дарма ў Спадару.
|