01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
3 І я, браты, ня мог гукаць із вамі, як із духоўнымі, але як ізь цялеснымі, як ізь бязьлеткамі ў Хрысту. 2 Я даў вам малако піць, ня ежу, бо вы яшчэ не маглі есьці яе ані можаце яшчэ, 3 Бо вы яшчэ цялесныя. Бо калі меж вас завідасьць а сьпярэчкі а падзел, дык ці не цялесныя вы? і ці ня ходзіце подле сьвецкае людзіны? 4 Бо калі хто кажа: „Я Паўлаў", а другі: „Я Алолосаў", дык ці не цялесныя вы людзі? Хто Паўла? хто Аполос? Яны адно слугачыя, пераз каторых вы ўверылі, ды колькі кажнаму даў Спадар. 6 Я засадзіў, Аполос паліваў, але вырасьціў Бог; 7 Затым ані тый, што садзе, ані тый, што палівае, ё штось, але Бог, што рост даець. 8 Тый, што садзе, і тый, што палівае, адно; але кажны адзяржыць сваю заплату подле свае працы. 9 Бо мы супрацаўні ў Бога, вы Божая ніва, Божая будоўля вы.
10 Подле данае імне ад Бога ласкі, я, як мудры будаўнічы, паклаў под, а другі будуе на ім; але кажны глядзі, як будуеш на ім. 11 Бо ніхто ня можа пакласьці поду іншага, апрача пакладзенага, каторы ё Ісус Хрыстос. 12 Ці станове хто на гэтым подзе із золата, срэбра, дарагіх камянёў, дзерва, травы, саломы, - 13 Кажнага работа выявіцца; бо дзень пакажа, бо ў вагню выкрываецца, і агонь выпрабуе работу кажнага, якая яна ёсьць. 14 Калі чыя работа застанецца, каторую ён на ім будаваў, тый адзяржыць заплату; 15 А ў каго работа згарыць, тый будзе мець шкоду, але сам спасецца, адылі бы з агню.
16 Ціж вы ня ведаеце, што вы дом Божы, і Дух Божы жывець у вас? 17 Калі хто папсуець дом Божы, таго Бог папсуець, бо дом Божы сьвяты; а гэта вы.
18 Ніхто ня зводзь самога сябе. Калі хто з вас думае быць мудрым у гэтым веку, тый стань неразумным, каб быць мудрым. 19 Бо мудрасьць сьвету гэтага ё дурнота перад Богам, як напісана: „Каторы лове мудрых у хітрыні іхнай". 20 I ўзноў: „Спадар ведае думкі мудрыцоў, што яны марныя". 21 Дык няхай ніхто ня хваліцца людзьмі, бо ўсе вашае: 22 Ці Паўла, ці Аполос, ці Кіфа, ці сьвет, ці жыцьцё, ці сьмерць, ці цяперашніня, ці будучыня, - усе вашае; 23 Вы ж - Хрыстовы, а Хрыстос - Божы.
|