01 – 02 – 03 – 04 – 05 – 06 – 07 – 08 – 09 – 10 – 11 – 12 – 13 – 14 – 15 – 16
5 Агульна чуць, што бязулства сярод вас, ды такое бязулства, што не раўня народам, ажно хтось мае жонку айца свайго. 2 А вы запыхацелі, а ці ня мелі б валей плакаць, каб тый, што зрабіў такі ўчынак, быў выкінены з памеж вас? 3 А я, няпрытомны целам, але прытомны духам, ужо пастанавіў, бы будучы ў вас, каб таго, хто зрабіў гэта, 4 Вы, зышоўшыся ў імя Спадара нашага Ісуса Хрыста, разам із духам маім, сілаю Спадара нашага Ісуса Хрыста, 5 Перадалі яго такога шайтану на загубу цела, каб дух быў спасёны ў дзень Спадара Ісуса.
6 Хвальня ваша ня добрая. Або вы ня ведаеце, што ад малое закісі ўсе цеста кісьне? 7 Ачьісьціце старую закісь, каб вы былі новым цестам, бо вы прэсныя, бо Пасха ж нашая, Хрыстос, быў абрэчаны. 8 Затым сьвяткуйма сьвята не із старой закісяй ані із закісяй злосьці а нягоднасьці, але з праснакамі шчырасьці а праўды.
9 Я пісаў вам у лісьце, не сябраваць ізь бязулямі; 10 Не наагул ізь бязулямі гэтага сьвету, альбо з прагавітымі а дзярлівымі, альбо з балвахваламі, бо мусілі б выйсьці з гэтага сьвету; 11 Але я пісаў вам не сябраваць із тым, хто, завучыся братам, застаецца бязулям, або прагавітым, або балвахвалам, або абмоўцам, або п'яніцам, або дзяруном, з таковым нават ня ежча разам.
12 Бо што імне судзіць і навонных? Ці не нутраных вы судзіце? 13 Навонных жа судзе Бог. Выкіньце нягоднага з памеж сябе.
|