Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангельле паводле Яна


 

 

Эвангельле паводле Яна

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13 - 14
15 - 16 - 17 - 18 - 19 - 20 - 21

 

14

Дарога да Айца

1. Хай не трывожыцца сэрца вашае. Верце ў Бога і ў Мяне верце.

2. У доме Айца Майго жытла многа. Калі б было інакш, сказаў бы Я вам, што іду прыгатаваць вам месца.

3. І калі адыйду ды прыгатую вам месца, зноў прыйду і прыйму вас да сябе, каб і вы былі там, дзе Я буду.

4. І куды Я іду, ведаеце, і дарогу ведаеце".

5. Сказаў Яму Тамаш: "Госпадзе, ня ведаем, куды ідзеш, а як жа можам ведаць дарогу?"

6. Кажа яму Езус: "Я - дарога, і праўда, і жыцьцё. Ніхто не прыходзіць да Айца, як толькі праз Мяне.

7. Калі б вы Мяне былі пазнаўшы, то напэўна пазналі б і Айца Майго; але ўжо ведаеце Яго і ўжо бачылі Яго".

8. Кажа Яму Філіп: "Госпадзе, пакажы нам Айца, і хопіць нам".

9. Кажа яму Езус: "Ужо так доўга Я з вамі, і вы не пазналі Мяне, Філіп? Хто бачыць Мяне, бачыць і Айца. Як жа ты можаш казаць: "Пакажы нам Айца"?

10. Ня верыце, што Я - у Айцу, а Айцец - у-ва Мне? Словы, якія Я вам кажу, не ад сябе самога кажу: Айцец, які ў-ва Мне, Ён робіць даконы свае.

11. Верце Мне, што Я - у Айцу, а Айцец - у-ва Мне, а як не, дык дзеля саміх учынкаў верце.

12. Сапраўды, сапраўды, кажу вам: Хто верыць у Мяне, той будзе рабіць учынкі, якія Я раблю, а нават большыя даканае, бо Я іду да Айца.

13. І пра што толькі прасіць будзеце Айца ў імя Маё, споўню гэта, каб Айцец быў праслаўлены ў Сыне.

14. Калі Мяне аб што прасіць будзеце ў імя Маё, зраблю гэта.

Прадсказаньне Пацяшыцеля

15. Калі Мяне любіце, беражыце прыказаньні Мае.

16. І Я буду прасіць Айца, і іншага Пацяшыцеля дасьць вам, каб заставаўся з вамі навек,

17. Духа праўды, якога сьвет ня можа прыняць, бо Яго ня бачыць і ня ведае. Вы Яго ведаеце, бо сярод вас прабывае ды ў вас будзе.

18. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас.

19. Яшчэ трохі, і сьвет Мяне ўжо ня ўбачыць. Але вы Мяне ўбачыце, бо Я жыву, і вы жыць будзеце.

20. Вось у той дзень пазнаеце, што Я - ў Айцу Маім, і вы - ў-ва Мне, і Я - ў вас.

21. Хто мае прыказаньні Мае і беражэ іх, той вось Мяне любіць. А хто Мяне любіць, таго любіць будзе Айцец Мой, і Я яго любіць буду, і аб'яўлю яму сябе самога".

22. Сказаў Яму Юда, але не Іскарыёт: "Госпадзе, чаму гэта маеш аб'явіцца нам, а ня сьвету?"

23. У адказ сказаў яму Езус: "Калі хто Мяне любіць, будзе берагчы слова Маё, і Айцец Мой палюбіць яго, і Мы прыйдзем да яго і зробім сялібу ў яго.

24. Хто Мяне ня любіць, не беражэ слова Майго. А слова, каторае чуеце, не Маё, але Айца, які паслаў Мяне.

25. Гэта вам сказаў, між вас прабываючы.

26. А Пацяшыцель, Дух Сьвяты, якога Айцец пашле ў імя Маё, Ён вас усяго навучыць ды прыпомніць вам усё, што Я вам казаў.

27. Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам; не як дае сьвет, Я вам даю. Няхай не трывожыцца сэрца вашае, і няхай не баіцца.

28. Чулі, што Я сказаў вам: Адыходжу і прыйду да вас. Калі б вы Мяне любілі, сапраўды цешыліся б, што Я іду да Айца, бо Айцец большы, чым Я.

29. І цяпер сказаў Я вам, перш чым станецца тое, каб калі станецца, паверылі.

30. Шмат ужо ня буду вам гаварыць. Надыходзіць вось князь гэтага сьвету, але ён ня мае нічога ў-ва Мне,

31. але каб сьвет пазнаў, што Я люблю Айца ды як Айцец Мне загадаў, так раблю. Падымецеся, хадземце адсюль.


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст