Галерэя
        фотахроніка жыцьця а. Аляксандра

     "Пра малітву" (MP3, 3Mb)
        з уступу а.Аляксандра Надсана
        да малітаўніка "Госпаду памолімся"

 

 

 

 


» » » » » Эвангельле паводле Яна


 

 

Эвангельле паводле Яна

01 - 02 - 03 - 04 - 05 - 06 - 07 - 08 - 09 - 10 - 11 - 12 - 13 - 14
15 - 16 - 17 - 18 - 19 - 20 - 21

 

5

Другі прыход у Ерузалім

Аздараўленьне храмога пры сажалцы

1. Пасьля гэтага было сьвята Юдэйскае, і Езус прыйшоў у Ерузалім.

2. А ў Ерузаліме ёсьць ля Авечай брамы сажалка, якая па-гебрайску завецца Бэтсата, якая мае пяць прысенкаў.

3. У іх ляжала шмат хворых, сьляпых, храмых, спараліжаваных, чакаючых узваруху вады.

4. Бо анёл Госпадаў ад часу да часу зыходзіў у сажалку і каламуціў ваду, і хто першы ўваходзіў у сажалку па ўзварухненьні вады, той здаравеў, якою бы немаччу ні хварэў.

5. А быў там адзін чалавек, што хварэў трыццаць восем гадоў.

6. Калі Езус убачыў яго лежачага ды даведаўся, што ён ужо доўгі час хварэе, спытаўся ў яго: "Ці хочаш быць здаровы?"

7. Хворы адказаў Яму: "Госпадзе, ня маю нікога, хто б мяне ўкінуў у сажалку, калі ўзварухнецца вада. Бо калі я сам прыходжу, хто іншы перада мной уваходзіць".

8. Сказаў яму Езус: "Падыміся, вазьмі ляжак свой, і ідзі".

9. І адразу стаў здаровым той чалавек, і ўзяў ляжак свой і хадзіў. А быў гэта дзень суботні.

10. Дык казалі Юдэі аздароўленаму: "Сёньня субота, не выпадае табе насіць ляжак твой".

11. Адказаў ім: "Той, хто аздаравіў мяне, сказаў мне: "Вазьмі ляжак свой ды хадзі".

12. Дык пыталіся яго: "Што гэта за чалавек, каторы табе сказаў: "Вазьмі ляжак твой і хадзі"?.

13. Аздароўлены ж ня ведаў, хто гэта быў, бо Езус адыйшоўся ад людзей, што былі сабраўшыся ў тым месцы.

14. Потым напаткаў яго Езус у сьвятыні і сказаў яму: "Вось ты паздаравеў; ужо болей не грашы, каб ня здарылася табе што горшае".

15. Затым той чалавек пайшоў і сказаў Юдэям, што гэта Езус яго аздаравіў.

16. Таму перасьледавалі Юдэі Езуса, што Ён рабіў такое ў суботу.

17. Але Езус адказаў ім: "Айцец Мой дагэтуль робіць так, і Я так раблю".

18. Дзеля таго тым больш думалі Юдэі, як забіць Езуса, бо ня толькі парушаў суботу, але і Бога называў Айцом сваім, раўнуючыся Богу.

Езус выяўляе сябе

19. Затым у адказ сказаў ім Езус: "Сапраўды, сапраўды кажу вам: Сын ня можа нічога зрабіць сам ад сябе, але толькі тое, што бачыць, як Айцец робіць. Бо што Ён робіць, тое таксама Сын робіць.

20. Бо Айцец любіць Сына і аб'яўляе Яму усё, што сам робіць, і яшчэ большыя за гэтыя пакажа Яму даконы, каб вы дзівіліся.

21. Бо як Айцец уваскрашае памёршых і ажыўляе, так і Сын, каму хоча, дае жыцьцё.

22. Бо Айцец нікога ня судзіць, але ўвесь суд даручыў Сыну,

23. каб усе славілі Сына, як славяць Айца. Хто ня славіць Сына, ня славіць таксама Айца, які паслаў Яго.

24. Сапраўды, сапраўды кажу вам: Хто слухае Маё слова ды верыць Таму, хто Мяне паслаў, мае жыцьцё вечнае, ды не ідзе на суд, але са сьмерці пераходзіць у жыцьцё.

25. Сапраўды, сапраўды кажу вам, што надыходзіць час, ды нават ужо надыйшоў, калі памёршыя пачуюць голас Сына Божага, і тыя, што пачуюць, жыць будуць.

26. Бо як Айцец мае жыцьцё сам у сабе, так і Сыну даў мець жыцьцё ў сабе самым.

27. Ды даў Яму ўладу судзіць, бо Ён - Сын Чалавечы.

28. Не дзівіцеся таму, бо надходзіць час, у якім усе, што ў магілах, пачуюць голас Яго.

29. І тыя, што добра рабілі, пойдуць на ўваскрашэньне жыцьця, а тыя, што блага рабілі - на ўваскрашэньне суду.

Сьведчаньне пра Езуса

30. Сам ад сябе нічога не магу рабіць. Суджу так, як чую, ды суд Мой справядлівы, бо не шукаю Маёй волі, але волі Таго, хто Мяне паслаў.

31. Калі Я сам сьведчу аб сабе, сьведчаньне Маё непраўдзівае.

32. Ёсьць Той, хто сьведчыць аба Мне, і ведаю, што Яго сьведчаньне, дадзенае пра Мяне слушнае.

33. Вы пасылалі да Яна, і ён сьведчыў праўдзіва.

34. Але Я не прыймаю сьведчаньня ад чалавека, але кажу гэта, каб вы былі збаўлены.

35. Ян быў сьветачам, які гарыць і сьвеціць, але вы толькі хвілінку хацелі пацешыцца сьвятлом яго.

36. Але Я маю сьведчаньне большае, чым Яна. Бо даконы, якія Мне Айцец даручыў выканаць, і гэтыя даконы, каторыя раблю, сьведчаць пра Мяне, што Айцец Мяне паслаў.

37. Ды і сам Айцец, які Мяне паслаў, засьведчыў аба Мне. Але вы голасу Яго ніколі ня чулі і аблічча Яго ня бачылі.

38. І слова Яго ня маеце ў сэрцах вашых, бо ня верыце Таму, каго Ён паслаў.

39. Разгледзьце Пісаньні, бо вы думаеце, што маеце ў іх жыцьцё вечнае, і яны сьведчаць аба Мне.

40. Але да Мяне ня хочаце ісьці, каб атрымаць жыцьцё вечнае.

41. Славы ад людзей не прымаю.

42. Але вас я ведаю, што любові да Бога ў сабе ня маеце.

43. Я прыйшоў у імя Айца Майго, і вы не прыймаеце Мяне, а калі б хто іншы прыйшоў у сваё імя, таго прыймеце.

44. Як жа можаце верыць вы, каторыя хвалу прыймаеце адны ад другіх, а хвалы, што ад самога Бога, не шукаеце?

45. Ня думайце, што Я вас буду вінаваціць перад Айцом; вінаваціць будзе вас Майсей, у якім вы надзею пакладаеце.

46. Бо каб вы верылі Майсею, дык уверылі б вы і Мне, бо ён пра Мяне пісаў.

47. Але калі вы пісаньням яго ня верыце, дык як жа ўверыце словам Маім?"


 

 


 

 

 

 

Напісаць ліст